На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Сацыякультурную ролю музеяў у патрыятычным выхаванні абмяркавалi ў Магілёве

8 красавіка 2022

У канферэнц-зале Музея гісторыі Магілёва прайшоў тэматычны круглы стол, у час якога ўдзельнікі абмяркавалi сацыякультурны аспект музеяў у гарадской прасторы. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

Круглы стол прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Галоўная мэта - сумесная рэалізацыя праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва праз міжмузейныя праекты і культурна-асветныя акцыі дзяржаўных музеяў і ўстаноў музейнага тыпу ў абласным цэнтры.

Удзельнікамі круглага стала сталi прадстаўнікі гісторыка-дэманстрацыйнай залы Магілёўскага інстытута МУС, музея гісторыі РУП "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі", музея баявой славы ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Аграмашсэрвіс", залы славы МДУ імя А.А. Куляшова, залы Алімпійскай славы і музея гістрыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці, кабінета-музея гісторыка-патрыятычнага клуба "Вікру", а таксама прадстаўнікі школьных тэматычных музеяў і музейных экспазіцый.

"Ва ўмовах гуманітарнага крызісу, характэрнымі прыкметамі якога з'яўляюцца зніжэнне інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню грамадства, рост агрэсіі і нецярпімасці, дэфармацыя гістарычнай памяці, дэвальвацыя агульнапрызнаных каштоўнасцей і скажэнне каштоўнасных арыенціраў, узрастае роля музея ў гарманізацыі грамадскіх адносін, фарміраванні высокамаральнай, усебакова развітой асобы, якая ўмее правільна ацэньваць тое, што адбываецца і дакладна арыентавацца ў любых жыццёвых сітуацыях, - адзначылі арганізатары. - Установы музейнага тыпу маюць вялікі сацыяльны, педагагічны, выхаваўчы і культурны патэнцыял у станаўленні эстэтычнай свядомасці падрастаючага пакалення, далучэнні асобы да мастацтва".

У час круглага стала ўдзельнікі абмяркавалi важныя і актуальныя тэмы, падзелiлiся думкамі і абмянялiся вопытам, а таксама разгледзелi прапановы па рэалізацыі сумесных культурна-асветных акцый і агульнагарадскіх міжмузейных праектаў. Акрамя таго, для гасцей сустрэчы правялi экскурсію па Музеі гісторыі Магілёва і ўручылi падзячныя пісьмы.

БелТА