На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Творчы конкурс, прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, пройдзе ў Магілёве

21 кастрычніка 2022

Адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці "На пачатку дарог", прысвечаны 140-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, пройдзе ў Магілёве з 24 кастрычніка па 20 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 6 гадоў да 31 года ўключна. Праходзіць творчае спаборніцтва будзе ў некалькіх намінацыях: аўтарская паэзія, мастацкае слова, тэатральная пастаноўка, малюнкі, відэаролік. Узроставыя крытэрыі ў намінацыях дзеляцца на дзяцей (6-11 гадоў), падлеткаў (12-18 гадоў) і моладзь (18-31 год).

Праходзіць конкурс будзе ў дыстанцыйным і вочным фармаце. Заяўкі на ўдзел і матэрыялы патрэбна прадаставіць арганізатарам не пазней за 10 лістапада. Пасля гэтага журы выбера лепшыя работы. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 21 лістапада.

Арганізатарамі адкрытага конкурсу выступілі Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва і аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

БелТА