На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Дрыбіне старшынёй раённага выканкаму прызначаны Дзмітрый Чыгір

29 верасня 2023

Учора ў вялікай зале Дрыбінскага райвыканкама адбылося паседжанне пазачарговай сесіі Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам кіраўніка дэпутацкага корпуса Святланы Завідоўскай, падчас якога губернатар Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка прадставіў новага старшыню Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Чыгіра. Анатоль Міхайлавіч пажадаў Дзмітрыю Паўлавічу поспехаў у кіруючай пасадзе на карысць Дрыбінскага раёна і яго жыхароў, а таксама падзякаваў за добрасумленную работу Ірыне Стрэчын, якая да гэтага часу ўзначальвала наш раён.