На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Mагілёўскай вобласці ўсе раёны пачалі масавую ўборку азімага ячменю

14 ліпеня 2023

У Магілёўскай вобласці ўсе раёны пачалі масавую ўборку азімага ячменю. Аб гэтым паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

Як адзначылі спецыялісты, на сённяшні дзень усе раёны Магілёўскай вобласці пачалі масавую ўборку азімага ячменю. Ураджай сабраны на плошчы амаль 15 тыс. га, што складае 56 працэнтаў ад пасяўных плошчаў. Намалочана ўжо амаль 39 тыс.т.

У гэтым годзе ў рэгіёне азімы ячмень пасеяны на плошчы амаль 27 тыс. га.

Яшчэ тры раёны ў вобласці першымі пачалі ўборку азімага рапсу. Цяпер работы вядуцца на палях Касцюковіцкага, Краснапольскага і Хоцімскага раёнаў. Пакуль уборка вядзецца часткова, ураджай сабраны на плошчы ўсяго 226 га, што складае 1 працэнт ад пасяўных плошчаў. Усяго ў рэгіёне азімы ячмень займае амаль 49 тыс. га.

Наяўнасць неабходнай тэхнікі і кадраў, захаванне тэхналагічных тэрмінаў - усё гэта, упэўнены спецыялісты, дапаможа дабіцца высокіх вынікаў у бітве за ўраджай гэтага года.