На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Магілёве праходзіць ііі этап рэспубліканскай алімпіяды па 19 вучэбных прадметах

11 студзеня 2023

У Магілёве праходзіць ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па 19 навучальных прадметах. Пра гэта паведаміла прарэктар па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Алена Бако.

Паводле слоў субяседніцы, інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзяць на базах Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі, Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя нумар 7, Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа; Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №1, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №1, Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3, Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, Дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 г. Магілёва ім. А.П. Старавойтава, Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа.

Акрамя таго, практычныя туры алімпіяды праходзяць у сярэдніх школах г. Магілёва №№ 8,18, 25,33,40, 45, 46.

Актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні алімпіяды па вучэбным прадмеце «Інфарматыка» прымае Беларуска-Расійскі ўніверсітэт.

«У інтэлектуальных спаборніцтвах бяруць удзел больш за тысячу навучэнцаў з усяго рэгіёну, - распавяла Алена Бако. - Па выніках правядзення ІІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды сярод пераможцаў будзе сфарміравана каманда Магілёўскай вобласці па 19 вучэбных прадметах, якая прадставіць наш край на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.