На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Уік-энд у музеі: магіляўчанам раскажуць аб шакаладзе і ўзнікненні друкарскай справы ў рэгіёне

22 ліпеня 2022

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава ў бліжэйшыя выхадныя наведвальнікам раскажуць аб шакаладзе і ўзнікненні друкарскай справы ў рэгіёне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле навукова-выдавецкай дзейнасці і маркетынгу ўстановы культуры.

Інтэрактыўныя музейныя заняткі "Шакалад" пройдуць 23 ліпеня. У музеі запэўніваюць, што сустрэча стане цудоўнай магчымасцю ўзняць настрой і даведацца больш аб незвычайна смачным і ўсімі любімым прадукце. "Мы раскажам, якое дачыненне да шакаладу маюць індзейцы, як яго рыхтуюць і дзе ён расце, а таксама чаму раней ласунак быў даступны не ўсім. Акрамя таго, наведвальнікі даведаюцца аб уплыве шакаладу на сусветную культуру і шэдэўрах сусветнага жывапісу, у якіх адлюстраваліся любоў да яго".

Заняткі "Друкарская справа ў гісторыі Магілёва" адбудуцца 24 ліпеня. На экскурсіі-лекцыі можна азнаёміцца з гісторыяй узнікнення друкарскай справы на Магілёўшчыне і даведацца, якую ролю адыграла друкарня ў распаўсюджванні асветы на тэрыторыі Беларусі і Расіі. У дапаўненне да экскурсіі ва ўдзельнікаў заняткаў будзе магчымасць выбраць паштовую адкрытку і падпісаць яе для сваіх родных і блізкіх.

БелТА