На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Выхаванцаў Бялыніцкай дапаможнай школы-інтэрната павіншавалі пагранічнікі

26 снежня 2022

У Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце панавала сапраўдная святочная атмасфера. У межах акцыі «Нашы дзеці» да выхаванцаў прыехалі ў госці, ды яшчэ з падарункамі, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо, прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. А курсанты Інстытута пагранічнай службы падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаванае прадстаўленне.

Дарэчы, Дзяржаўны пагранічны камітэт на працягу ўсяго года падтрымлівае выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, дзяцей з апякунскіх і прыёмных сем’яў, а таксама дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Бялыніцкіх дзяцей, да прыкладу, віншуюць падчас апошняга званка, 1 верасня. Такая ўвага – вялікая падтрымка для ўстановы, упэўнены дырэктар школы-інтэрната Аляксандр Мамчанка:

– У нашай краіне дзякуючы акцыі «Нашы дзеці» ўвагай і клопатам з боку дзяржавы ахоплена кожнае дзіця. У пераднавагодні перыяд для дзяцей асабліва важная вера ў цуд, які часам мы самі можам увасобіць у жыццё. У межах дабрачыннай акцыі мы чакаем яшчэ многа гасцей. Яны не толькі прывозяць падарункі для ўстановы, але і кропкава выконваюць жаданні дзетак. Пра іх яны паведамляюць у лістах Дзеду Марозу. Просяць красоўкі, смарт-гадзіннікі, цацкі. А некаторыя мараць пабачыцца з роднымі.

У школе-інтэрнаце навучаецца 109 дзяцей ад 4 да 17 гадоў, з іх 45 хлапчукоў і дзяўчынак – сацыяльныя сіроты. Ва ўсіх выхаванцаў ёсць асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Госці зладзілі для дзяцей сапраўднае свята: конкурсы, флэш-моб, карагоды і, вядома, салодкія падарункі. А школе прэзентавалі спартыўны інвентар, сертыфікат на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы: на гэтыя сродкі закуплены сістэмныя блокі ў камп’ютарны клас, дзверы ў спартыўную залу.

mogilev-region.gov.by