На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Жывапіс, скульптуру і кераміку прадставяць на выставе ў музеі Бялыніцкага-Бірулі

28 ліпеня 2022

Больш за 50 разнастайных работ прадставяць сёння на выставе "Мора. Неба. Аблокі" ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Асноўнай тэматыкай новай выставы стала адлюстраванне ў беларускім мастацтве мінулага стагоддзя прыродных з'яў і варыянтаў адпачынку чалавека на прыродзе ў розныя поры года.

У экспазіцыі прадставяць больш за 50 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, пейзажа і партрэта больш за 30 беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. На выставе будзе адлюстраваны перыяд з 20-х па 80-я гады. Тут можна будзе ўбачыць графічныя работы Аркадзя Астаповіча, скульптуры Анатоля Кузняцова, керамічныя творы Нэлі Якавенка.

Выстава ў музеі будзе працаваць да 2 кастрычніка.

БелТА