На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Алейнік у Баку правёў перагаворы з кіраўнікамі 14 нацыянальных дэлегацый

7 ліпеня 2023

 

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях міністэрскай сустрэчы Каардынацыйнага бюро Руху недалучэння ў Баку правёў перагаворы з кіраўнікамі 14 нацыянальных дэлегацый: Азербайджана, Уганды, Катара, Турцыі, Індыі, Алжыра, Кувейта, Венесуэлы, Саудаўскай Аравіі, Кубы, ПАР, Сірыі, Ірана і Палесціны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Стратэгічны характар двухбаковых адносін і асаблівая роля кіраўнікоў дзяржаў у іх развіцці пацверджаны ў ходзе сустрэчы з міністрам замежных спраў Азербайджана Джэйхунам Байрамавым. "Закрануты ўсе актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня", - адзначылі ў МЗС.

Сяргей Алейнік абмеркаваў з міністрам замежных спраў Уганды Джэджэ Абубакерам Адонга прыярытэты ўгандыйскага старшынства ў Руху недалучэння і ўзаемную падтрымку на шматбаковых пляцоўках. "Бакі таксама дамовіліся ў бліжэйшы час абмяняцца візітамі на розных узроўнях у мэтах практычнага напаўнення двухбаковага парадку дня", - удакладнілі ў МЗС.

Перагаворы з дзяржаўным міністрам па замежных справах Катара Султанам бен Саадам аль-Мурэйхі былі сканцэнтраваны вакол абмеркавання сітуацыі ў рэгіёне. "Канстатавана супадзенне падыходаў аб неабходнасці спынення кровапраліцця і безальтэрнатыўнасці мірных спосабаў вырашэння рэгіянальных і глабальных канфліктаў", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.

У час першай вочнай сустрэчы з міністрам замежных спраў Турцыі Хаканам Фіданам кіраўнік МЗС Беларусі абмеркаваў увесь спектр двухбаковых адносін і бягучага міжнароднага парадку дня, у тым ліку практычныя аспекты поўнай рэалізацыі ўсіх дамоўленасцей, дасягнутых па выніках сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Астане ў кастрычніку 2022 года. "Турэцкі калега пацвердзіў прынцыповую і адкрытую пазіцыю сваёй краіны аб недапушчальнасці, несправядлівасці і ўшчэрбнасці аднабаковых санкцый", - праінфармавалі ў МЗС.

Галоўнымі тэмамі перагавораў Сяргея Алейніка з намеснікам міністра замежных спраў Індыі Санджаем Вермам сталі завяршэнне індыйскага старшынства ў ШАС і каардынацыя крокаў па завяршэнні працэдуры ўступлення Беларусі ў арганізацыю.

"Субстантыўны дыялог з міністрам замежных спраў Алжыра Ахмедам Атафам быў сканцэнтраваны на пытаннях пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы, узаемадзеяння ў сферы сельскай гаспадаркі, у тым ліку сертыфікацыі беларускай малочнай прадукцыі ў Алжыры, паставак прадуктаў харчавання і прамысловай кааперацыі. Дасягнуты шэраг дамоўленасцей і намечаны канкрэтныя шляхі іх рэалізацыі", - паведамілі ў МЗС.

Міністр замежных спраў Дзяржавы Кувейт шэйх Салем Абдула аль-Джабер аль-Сабах на сустрэчы з беларускім калегам пацвердзіў цікавасць сваёй краіны да рэактывацыі двухбаковага супрацоўніцтва, удакладнілі ў МЗС. Істотная ўвага ўдзелена інвестыцыйнаму супрацоўніцтву па рэалізацыі сацыяльна-значных праектаў у Рэспубліцы Беларусь. Падрабязна абмеркавана сітуацыя ў рэгіёне і на сусветнай арэне. У гэтым кантэксце закраналася тэма падключэння Беларусі да кувейцкай праграмы па забеспячэнні харчовай бяспекі.

"Цвёрдую палітычную волю ўрада Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ўмацоўваць адносіны з Беларуссю пацвердзіў міністр замежных спраў гэтай краіны Іван Хіль Пінта, - падкрэслілі ў МЗС.- Аднаўленне рэалізацыі кааперацыйных праектаў, узаемнае прызнанне дыпломаў аб вышэйшай адукацыі, супрацоўніцтва ў галіне турызму, кантакты на розных узроўнях, прамыя авіязносіны і іншыя пытанні склалі практычнае напаўненне праведзенай сустрэчы".

Намеснік міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі Валід аль-Херыжы акцэнтаваў увагу Сяргея Алейніка на глыбокіх праблемах у сферы міжнароднай бяспекі і неабходнасці знаходжання спосабаў мірнага суіснавання ўсіх ігракоў, адзначылі ў МЗС. У гэтым кантэксце ён падкрэсліў пазітыўную ролю Беларусі ў рэгіёне. У рамках абмеркавання актывізацыі турыстычных абменаў паміж краінамі закраналася тэма аблягчэння візавага рэжыму ўзаемных паездак грамадзян.

Узаемадзеянне Кубы з ЕАЭС, узаемная падтрымка на шматбаковых пляцоўках і парадак дня двухбаковых сустрэч сталі асноўнымі тэмамі перагавораў кіраўніка МЗС Беларусі з першым намеснікам міністра замежных спраў Кубы Херарда Пеньяльверам Парталем.

Сустрэча з намеснікам міністра замежных спраў ПАР Элвінам Ботэсам была прысвечана абмеркаванню субстантыўнага блока пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння, перспектывам спрашчэння механізмаў узаемнага гандлю, узаемадзеянню Беларусі з БРІКС і міратворчай ініцыятыве кіраўнікоў афрыканскіх дзяржаў. "Дасягнуты шэраг практычных дамоўленасцей, у тым ліку па бліжэйшых кантактах на розных узроўнях", - канстатавалі ў МЗС.

"Традыцыйна шчыры абмен думкамі адбыўся з міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Фейсалам аль-Мікдадам. Бакі сканцэнтраваліся на абмеркаванні крокаў па рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Дамаск у лістападзе 2022 года, а таксама на пытаннях шматбаковага парадку дня, у тым ліку сітуацыі ў рэгіёне Блізкага Усходу і гуманітарным супрацоўніцтве", - паведамілі ў МЗС.

Галоўнай тэмай сустрэчы Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў Ірана Хусэйнам Амірам Абдалахіянам стаў ход рэалізацыі дамоўленасцей прэзідэнтаў дзвюх краін, дасягнутых у час візіту ў Тэгеран у сакавіку 2023 года.

"З міністрам замежных спраў Палесціны Рыядам аль-Малікі абмеркавалі сітуацыю ў блізкаўсходнім рэгіёне, двухбаковае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Беларускім бокам выказана падтрымка намаганняў па дээскалацыі напружанасці на Заходнім беразе ракі Іардан і ў сектары Газа, а таксама па пошуку шляхоў мірнага ўрэгулявання палесціна-ізраільскага канфлікту", - адзначылі ў МЗС.

"Усімі партнёрамі канстатавана наяўнасць палітычнай волі для актывізацыі ў бягучай сітуацыі работы існуючых двухбаковых гандлёва-эканамічных і каардынацыйных механізмаў, а таксама непрымальнасць аднабаковага націску і прымусовых мер у сучасным свеце", - падкрэслілі ў знешнепалітычным ведамстве.