На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Амаль 60 тыс. школьнікаў Беларусі пройдуць аздараўленне на асенніх канікулах

25 кастрычніка 2021

На асенніх канікулах у Беларусі будуць аздароўлены ў лагерах каля 60 тыс. вучняў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Асеннія канікулы школьнікаў пройдуць з 31 кастрычніка па 7 лістапада. Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам спорту і турызму арганізуе аздараўленне дзяцей.

"Мы плануем забяспечыць аздараўленнем каля 60 тыс. дзяцей, - сказаў Генадзь Балбатоўскі. - Найбольшая планавая патрэбнасць у такой паслузе назіраецца сярод дзяцей Віцебскай вобласці, дзе, згодна з заяўкамі бацькоў, аздаравіць трэба амаль 11 тыс. навучэнцаў". Крыху меншы запыт у Брэсцкай, Мінскай абласцях і Мінску - 9,5 тыс., 9,6 тыс. і 9 тыс. дзяцей адпаведна. Плануецца, што ў Гомельскай вобласці гэтай восенню пройдуць аздараўленне 8,6 тыс. дзяцей, у Гродзенскай - 5 тыс., у Магілёўскай - 7,5 тыс.

Будуць працаваць лагеры з дзённым знаходжаннем, або прышкольныя (працягласцю не меншай за шэсць дзён), у міжсезонны перыяд яны карыстаюцца большым попытам. Каля 450 дзяцей змогуць накіравацца на канікулах у лагеры з кругласутачным знаходжаннем па профілях, напрамках дзейнасці (у Мінску і сталічным рэгіёне). У першым выпадку кошт пуцёўкі складзе Br25,2, у другім - Br92.

"Стабільны інтарэс да дзённых лагераў, як правіла, у бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Прадастаўленая дзяржавай магчымасць накіраваць дзіця ў такі лагер па пуцёўцы, патанненай за кошт бюджэтных сродкаў, гарантуе, што навучэнец будзе дагледжаны, накормлены і атрымае карысныя веды, пакуль яго бацькі заняты работай, - адзначыў Генадзь Балбатоўскі. - Кругласутачныя лагеры карыстаюцца ў насельніцтва найбольшым попытам летам. Попыт ёсць і на асенніх канікулах, таму дзяржава стараецца такі запыт з боку бацькоў і дзяцей задаволіць".

Нават калі фактычная патрэбнасць дзяцей у асеннім аздараўленні крыху адхіліцца ад планавай, ні адно маючае патрэбу ў такой паслузе дзіця не будзе абдзелена. Фінансавання для гэтага дастаткова. "На аздараўленне дзяцей у час асенніх канікул выдзелена больш за Br1,5 млн", - удакладніў Генадзь Балбатоўскі.

БелТА