На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Амаль 700 т бахчавых культур плануецца сабраць у Беларусі

16 жніўня 2021

Амаль 700 т бахчавых культур, у тым ліку кавуноў, плануецца сабраць у Беларусі ў гэтым годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Плошча пад бахчавыя культуры ў сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках складае больш за 50 га (на ўзроўні 2020 года). Плануецца атрымаць каля 700 т", - гаворыцца ў паведамленні.

Асноўнае вырошчванне кавуноў сканцэнтравана ў ААТ "Радастоўскі" Драгічынскага раёна — 13 га, СФГ "ДжэрАгра" Маскоўскага раёна — 10 га, АПГ Ігара Грынько Гомельскага раёна — 8 га, ААТ "Рассвет імя К.П.Арлоўскага" Кіраўскага раёна — 5 га.

БелТА