На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Азербайджанская Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты

9 сакавіка 2020

Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тыс. т нафты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

"Аб'ём паставак ад Socar на сакавік павялічыўся, будзе трэці танкер. Агульны аб'ём складзе каля 250 тыс. т нафты. Гэта не апошнія танкеры, якія плануюцца для нашых заводаў", - адзначыў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, першы танкер з нафтай для Мазырскага НПЗ выйшаў сёння з турэцкага порта Джэйхан. З тэрыторыі Украіны сыравіна будзе дастаўляцца па нафтаправодзе Адэса - Броды. "Гэты нафтаправод гатовы да работы з нашай нафтай", - падкрэсліў прэс-сакратар.

"Мы на сённяшні дзень выйшлі з зоны камфорту, працуем з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі, дыверсіфікацыя прадаўжаецца. Нафта, якая павінна была пастаўляцца па трубе, цяпер выкінута на рынак трэйдарам. Сёння з трэйдарамі, як паказвае практыка, працаваць можна, гэта даволі гібкая і аператыўная сістэма", - пракаменціраваў Аляксандр Цішчанка.

Што датычыцца паўночнага напрамку паставак - балтыйскіх партоў, то прадстаўнік "Белнафтахіма" растлумачыў, што два сакавіцкія танкеры - не апошнія, пастаўкі па гэтай лагістычнай схеме плануецца прадоўжыць. Наступныя танкеры могуць прыйсці, верагодней за ўсё, у красавіку.

Гаворачы аб раней заяўленым аб'ёме паставак у сакавіку на беларускія НПЗ дзесьці 1 млн т нафты, Аляксандр Цішчанка ўдакладніў, што падагульняючая лічба за месяц можа атрымацца і большай. "Усё залежыць ад хуткасці пастаўкі, напрыклад, умовы надвор'я ў студзені затрымалі танкер з нарвежскай нафтай, ён павінен быў зайсці ў порт крыху раней", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне аб краінах, дзе здабываецца нафта, якая набываецца ў трэйдараў, Аляксандр Цішчанка звярнуў увагу: "Не важна, чыя нафта, галоўнае - каб характарыстыкі нафты супадалі з тэхнічнымі параметрамі нашых заводаў".

Як паведамлялася, нафтавая кампанія Socar можа паставіць у Беларусь у 2020 годзе да 1 млн т нафты. У наступныя гады аб'ёмы будуць павялічвацца.

4 сакавіка ў Клайпеду прыбыў танкер з расійскай нафтай ад трэйдараў для ААТ "Нафтан". У сакавіку чакаецца яшчэ адзін. Агульны аб'ём - каля 160 тыс. т.

Акрамя гэтага, у сакавіку нафту без прэміі будуць пастаўляць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар" і пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў. У прыватнасці, група кампаній "Сафмар" паставіць 300 тыс. т нафты, "УДС нафта" - 50 тыс. т.

Пастаўкі ад буйных нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах.