На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь і ААЭ абмеркавалі магчымасць заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі

13 снежня 2022

Міністэрствы эканомікі Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў правялі тэхнічныя кансультацыі ў анлайн-фармаце па пытанні магчымасці заключэння пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага эканамічнага ведамства.

"Дамоўленасці аб узаемнай лібералізацыі доступу на рынкі паслуг і параметраў ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці могуць стаць дадатковым інструментам нарошчвання гадлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, а таксама садзейнічаць дасягненню сінергетычнага эфекту ад лібералізацыі гандлю таварамі па лініі ЕАЭС - ААЭ", - адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, 9 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Бішкеку было прынята рашэнне аб пачатку перагавораў з ААЭ па заключэнні пагаднення аб свабодным гандлі таварамі.

БелТА