На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь і Арменія за 5 гадоў павялічылі тавараабарот у 2,5 раза

25 лістапада 2021

Беларусь і Арменія за апошнія 5 гадоў павялічылі тавараабарот у 2,5 раза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Па аб'ёме беларускага экспарту Арменія традыцыйна ўваходзіць у топ-50 асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Пры гэтым тавараабарот паміж краінамі штогод расце. Так, калі ў 2016 годзе ён складаў крыху больш за $32 млн, то ў 2020-м - ужо звыш $82 млн. Рост тавараабароту зафіксаваны і па выніках 9 месяцаў гэтага года, ён перасягнуў $62 млн", - сказалі ў прэс-службе.

Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў студзені - верасні 2021 года сталі малочная прадукцыя, мэбля, вылічальныя машыны для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі і лекавыя сродкі. У сваю чаргу з Арменіі Беларусь імпартуе спіртныя напіткі, адходы і лом медныя, спецыфічныя тавары.

Назіраецца і рост армянскіх інвестыцый у Беларусь. Па выніках паўгоддзя аб'ём іх паступлення ў эканоміку склаў $10,6 млн (плюс 16,4 працэнта). Акрамя таго, у Беларусі дзейнічае 46 прадпрыемстваў з армянскім капіталам, у тым ліку 11 сумесных і 35 замежных арганізацый.

Пашырэнню эканамічнага патэнцыялу дзвюх краін садзейнічае работа міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. З беларускага боку яе ўзначальвае міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа.

БелТА