На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь і Кітай абмеркавалі перспектывы кантактаў у галіне гандлю паслугамі

26 студзеня 2021

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько 25 студзеня сустрэўся з генеральным сакратаром Кітайскай асацыяцыі па гандлі паслугамі (China Association on Trade in Services, CATIS) Чжунам Цзэюем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Пекіне.

У час сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне гандлю паслугамі. Пасол Беларусі і кіраўнік асацыяцыі дасягнулі дамоўленасцей па супрацоўніцтве ў пытаннях развіцця электроннай камерцыі, транспарту, лагістыкі, фінансаў.

Юрый Сянько адзначыў гатоўнасць беларускага боку актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах асацыяцыі, а таксама падкрэсліў значнасць сучасных механізмаў супрацоўніцтва, накіраваных на пашырэнне экспарту якаснай беларускай прадукцыі на кітайскі рынак. Генеральны сакратар Кітайскай асацыяцыі выказаў зацікаўленасць у практычнай рэалізацыі абмеркаваных на сустрэчы прапаноў.

БелТА