На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь і Тульская вобласць зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва

15 чэрвеня 2020

Беларусь і Тульская вобласць (Расія) зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам" па выніках рабочай нарады ў рэжыме відэаканферэнцсувязі з урадам Тульскай вобласці.

Першы намеснік губернатара Тульскай вобласці Вячаслаў Федарышчаў адзначыў, што ўрад рэгіёна лічыць Беларусь надзейным стратэгічным партнёрам, з якім выбудавана супрацоўніцтва па ўсіх напрамках эканамічнага развіцця і бачыцца вялікі патэнцыял для пашырэння ўзаемадзеяння. "Мы паспяхова супрацоўнічаем у сельскай гаспадарцы, спорце, культуры, прадпрымальніцтве, адукацыі і прамысловасці. Гэта асабліва важна на фоне пашырэння інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза", - сказаў віцэ-губернатар.

Удзельнікі нарады адзначылі, што ўмацоўваецца і сацыяльна-культурнае партнёрства. Рэгулярна праходзяць абменныя гастролі тэатраў, міжнародныя адукацыйныя мерапрыемствы, спаборніцтвы і сумесныя трэніроўкі спартсменаў.

Бакі дамовіліся прадоўжыць рабочыя кантакты па лініі профільных ведамстваў у сферах прамысловасці, сельскай і дарожнай гаспадаркі, турызму, адукацыі, спорту і культуры.

Кіраўнік "Беллегпрама" Таццяна Лугіна падкрэсліла, што беларускі бок зацікаўлены ў дынамічным развіцці эканамічных сувязей з Тульскай вобласцю і выказала ўпэўненасць, што сумесныя намаганні партнёраў дадуць магчымасць знайсці новыя вектары ў двухбаковым супрацоўніцтве.

У 2019 годзе тавараабарот паміж Тульскай вобласцю і Беларуссю склаў больш за $268 млн. Беларускія прадпрыемствы ў 2019 годзе паставілі ў расійскі рэгіён на 14,1 працэнта больш тавараў, чым год таму. У асноўным гэта прадукцыя тэкстыльнай і хімічнай прамысловасці, машынабудавання, а таксама харчовыя тавары. Ключавыя пазіцыі паставак тульскіх прадпрыемстваў у Беларусь сканцэнтраваны ў галінах чорнай металургіі і арганічнай хіміі.

З беларускага боку ў відэаканферэнцыі прынялі ўдзел старшыня "Беллегпрама" Таццяна Лугіна, намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна.