На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь і Турцыя абмяркуюць праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі

7 снежня 2021

У Беларусь прыбыла дэлегацыя Турэцкай Рэспублікі ў складзе высокапастаўленых прадстаўнікоў Міністэрства гандлю, Міністэрства транспарту і інфраструктуры, органа-рэгулятара ў сферы інфармацыі і камунікацыі (ICTA). Праграмай візіту прадугледжана абмеркаванне праекта двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення эканамічнай інтэграцыі Мінэканомікі Марына Яжова, адкрываючы першую з сустрэч, нагадала, што гэта ўжо трэці раўнд перагавораў паміж Беларуссю і Турцыяй. "Падчас першага і другога раўндаў, а таксама міжсесіённых сустрэч мы выбудавалі прыкладную структуру дакумента, намацалі варыянты ўзаемавыгадных развязак складаных пытанняў. І важна, што абмеркаванне праходзіць у канструктыўным ключы з узаемнай нацэленасцю на дасягненне канчатковага выніку", - падкрэсліла яна.

Паводле экспертных ацэнак, падпісанне і рэалізацыя пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі з Турцыяй дасць Беларусі магчымасць павялічыць экспарт паслуг на 3,8 працэнта. Найбольшы рост чакаецца па такіх сектарах, як іншыя дзелавыя паслугі - у 4,9 раза, паслугі паветранага транспарту - у 1,7 раза, камунікацыі - на 8,6 працэнта.

БелТА