На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь прыцягне 90 млн еўра ад МБРР для рэагавання на эпідсітуацыю

29 красавіка 2020

Беларусь прыцягне ў 2020-2021 гадах пазыку Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры 90 млн еўра тэрмінам на 11 гадоў для фінансавання мерапрыемстваў па экстранным рэагаванні на эпідэміялагічную сітуацыю. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 красавіка 2020 года нумар 249, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай адобраны праект пагаднення аб пазыцы паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця ў якасці асновы для перагавораў.

Міністэрства аховы здароўя ўпаўнаважана весці перагаворы па праекце пагаднення, яму дазволена пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, не маючыя прынцыповага характару. Пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобрага праекта пагадненне будзе падпісваць Міністэрства аховы здароўя.