На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларусь увайшла ў тройку лідараў па даступнасці газу для насельніцтва ў Еўропе

27 мая 2024

Беларусь у 2023 годзе заняла трэцяе месца па даступнасці газу для насельніцтва ў Еўропе. На першым месцы размясціўся Казахстан, на другім - Расія. Аб гэтым сведчаць даныя даследавання РІА Навіны па даступнасці прыроднага газу для насельніцтва, паведамляе агенцтва.

У рэйтынг увайшлі 30 краін, уключаючы Расію, Беларусь, Казахстан, Германію, Аўстрыю, Францыю, Вялікабрытанію, Італію, Іспанію і іншыя краіны.

Жыхары Казахстана на сваю сярэднямесячную зарплату могуць купіць больш за 10 тыс.куб. м газу. Другое месца заняла Расія з 9,2 тыс. куб.м, а трэцяе - Беларусь з 5 тыс. куб.м. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Люксембург і Вялікабрытанія. Грамадзяне гэтых краін маюць магчымасць набыць больш за 3 тыс. куб.м газу.

Найменшы аб'ём прыроднага газу маюць магчымасць купіць жыхары Малдовы. На сярэдні заработак тут можна набыць толькі 604 куб.м. Акрамя гэтай краіны ў канцы рэйтынгу размясціліся таксама Літва, Партугалія, Латвія і Боснія і Герцагавіна, жыхары якіх могуць купіць у сярэднім 805, 992 і амаль па 1210 куб.м адпаведна.

Сусветныя цэны на газ у 2023 годзе істотна знізіліся ў параўнанні з анамальным 2022 годам, але былі вышэйшымі за сярэднешматгадовы ўзровень. Сітуацыя на еўрапейскім рынку вызначалася вялікімі запасамі газу ў падземных сховішчах, створанымі ў 2022 годзе, параўнальна цёплай зімой 2022-2023 гадоў і параўнальна высокай тэмпературай паветра ў лістападзе - снежні 2023 года. Акрамя цёплай зімы паўплывала зніжэнне спажывання газу ў Еўропе, што частковам абумоўлена крызісам у прамысловасці, а часткова - выпрацаванай стратэгіяй на эканомію рэсурсаў ва ўмовах прынцыповай адмовы ад расійскага трубаправоднага газу.

Цана газу на нідэрландскай пляцоўцы TTF у сярэднім за 2023 год склала $459 за тысячу куб.м, што ў 2,9 раза менш за паказчык 2022 года. На рознічным рынку многіх еўрапейскіх краін цэны таксама знізіліся, што паўплывала на расходы насельніцтва і даступнасць газу для канечнага спажыўца.

БелТА