На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларуская асацыяцыя легпрама будзе супрацоўнічаць з Расійскім саюзам гарбароў і абутнікаў

2 верасня 2021

Беларуская асацыяцыя лёгкай прамысловасці і Расійскі саюз гарбароў і абутнікаў падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў час міжнароднай выстаўкі МОСШУЗ у Маскве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллегпрам".

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй "Беллегпрама" Таццянай Лугіной наведала ключавую падзею для рынку абутку і аксесуараў ва Усходняй Еўропе - выстаўку МОСШУЗ, якая праводзіцца з 1997 года. Удзельнікі - больш за 600 кампаній з 30 краін.

Кіраўнік "Беллегпрама" выступіла ў час круглага стала "Гарбарна-абутковая галіна ЕАЭС. Дасягненні. Перспектывы", дзе абмяркоўвалася ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва прадпрыемстваў гарбарна-абутковай галіны Еўразійскага эканамічнага саюза, прамысловы патэнцыял агульнага рынку. Асобна ўдзельнікі спыніліся на пытаннях абавязковай маркіроўкі тавараў: якія базавыя прынцыпы і перспектывы ўвядзення абавязковай маркіроўкі абутковай прадукцыі на тэрыторыі краін ЕАЭС, наколькі маркіроўка апраўдвае сябе як інструмент барацьбы з кантрафактам і незаконным абаротам прадукцыі.

"Вельмі важна, што сёння мы ўжо можам сустрэцца афлайн і абмеркаваць з усімі зацікаўленымі актуальны парадак дня гарбарна-абутковай галіны. Не сакрэт, што менавіта гэта сфера лёгкай прамысловасці істотна пацярпела ў выніку пандэміі. Сёння рынкі ажылі: мы бачым гэта ў тым ліку і на форуме. Прыемна, што нашы флагманы "Мінскае вытворчае гарбарнае аб'яднанне" і "Галантэя" прадстаўлены на выстаўцы ў якасці экспанентаў", - адзначыла Таццяна Лугіна.

Яна таксама агучыла першыя вынікі выстаўкі. Беларуская асацыяцыя лёгкай прамысловасці і Расійскі саюз гарбароў і абутнікаў падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, а прадстаўленыя на выстаўцы беларускія прадпрыемствы заключылі здзелкі на суму $3 млн.

БелТА