На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Беларускія банкі ў 2020 годзе накіравалі на дабрачыннасць больш за Br35 млн

24 лютага 2021

Беларускія банкі ў 2020 годзе накіравалі на дабрачыннасць больш за Br35 млн, паведамілі БЕЛТА ў Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ).

Каля палавіны гэтай сумы было накіравана на развіццё фізкультуры і спорту, устаноў адукацыі, яшчэ трэць - на падтрымку ўстаноў аховы здароўя ва ўмовах няпростай эпідсітуацыі. Дапамога аказваецца таксама інвалідам, ветэранам, шматдзетным сем'ям, сродкі накіроўваюцца і на іншыя сацыяльна значныя мэты.

"Усведамляючы сваю сацыяльную адказнасць, крэдытна-фінансавыя ўстановы штогод выдзяляюць значныя сумы на дабрачыннасць. Пры гэтым дадатковую матэрыяльную дапамогу аказваюць таксама даччыныя кампаніі і супрацоўнікі банкаў сваімі асабістымі сродкамі. І гэта добрая традыцыя будзе прадоўжана", - адзначыў старшыня АББ Уладзімір Драгун.

Асацыяцыя беларускіх банкаў створана ў 1990 годзе для каардынацыі дзейнасці крэдытна-фінансавых устаноў і цяпер аб'ядноўвае 35 банкаў і арганізацый. Яна з'яўляецца адным з заснавальнікаў і членам Міжнароднага каардынацыйнага савета банкаўскіх асацыяцый краін СНД, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заключаны партнёрскія пагадненні больш як з 20 банкаўскімі і бізнес-аб'яднаннямі Расіі, Украіны, СНД, ЕАЭС, Сярэдняй Азіі і Еўропы.

БелТА