На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Больш за 100 км лесагаспадарчых дарог пабудавалі ў Беларусі з пачатку года

9 снежня 2021

Арганізацыі Мінлясгаса з пачатку года пабудавалі 19 новых лесагаспадарчых дарог, агульная працягласць аб'ектаў склала 101,347 км, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

"Да канца года ў галіне завершыцца будаўніцтва яшчэ адной дарогі. Такім чынам, у строй будзе ўведзена больш за 105 км новых лесагаспадарчых дарог", - расказалі ў прэс-службе.

Найбольшая колькасць лясных артэрый традыцыйна будуецца ў Віцебскай вобласці. У 2021-м тут уведзена 7 аб'ектаў агульнай працягласцю 31,4 км (у Бешанковіцкім, Віцебскім, Глыбоцкім доследным, Лепельскім, Лёзненскім, Талачынскім лясгасах).

Па адной новай дарозе пабудавана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (Ганцавіцкі, Смаргонскі доследны лясгасы), дзве дарогі пабудаваны ў Магілёўскай вобласці (Глускі, Клімавіцкі лясгасы), па чатыры новыя дарогі з'явіліся ў Мінскай вобласці (Клецкі, Лагойскі, Любанскі, Пухавіцкі лясгасы) і ў Гомельскай вобласці (Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Мазырскі доследны лясгасы).

Будаўніцтва лесагаспадарчых дарог у краіне рэалізуецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Беларускі лес". Наяўнасць такіх аб'ектаў дае магчымасць не толькі асвойваць новыя рэсурсы, але і своечасова праводзіць лесааднаўленчыя работы і мерапрыемствы па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідаваць лясныя пажары. Лесагаспадарчыя дарогі выконваюць таксама важную сацыяльную нагрузку: дазваляюць хутчэй дабрацца да населеных пунктаў, адкрываюць новыя магчымасці для грамадзян па зборы ягад і грыбоў.

Так, за апошнія дзесяць гадоў толькі сіламі лясгасаў у краіне пракладзена больш за 1 тыс. км лесагаспадарчых дарог.

БелТА