На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Экспарт арганізацый НАН Беларусі ў 2021 годзе дасягнуў $50 млн

27 студзеня 2022

Экспарт арганізацый НАН Беларусі ў 2021 годзе дасягнуў $50 млн. Аб гэтым паведаміў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню беларускай навукі і 100-годдзю беларускай акадэмічнай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Гусакоў адзначыў, што арганізацыі НАН выконваюць работы не толькі для патрэб унутранага рынку, але і на экспарт. "Паводле папярэдніх даных, у 2021 годзе экспарт арганізацый НАН склаў $50 млн. І нягледзячы на складаныя ўмовы пандэміі і санкцыі, мы не знізілі гэты паказчык, мы па-ранейшаму актыўна працуем са сваімі замежнымі партнёрамі і калегамі", - сказаў ён.

У якасці прыкладу паспяховай работы на экспарт Уладзімір Гусакоў прывёў работу НПЦ "ХімФармСінтэз", які займаецца вытворчасцю найноўшых прэпаратаў. "Яны змаглі павялічыць свой экспарт з $227 тыс. у 2020 годзе да $717 тыс. у 2021-м", - паведаміў акадэмік.

Ён падкрэсліў, што "па статусе ў дзяржаве, задачах, якія вырашаюцца, і патрабаваннях, якія прад'яўляюцца да акадэмічных вучоных, НАН Беларусі з'яўляецца ўнікальнай арганізацыяй - ад ідэі да распрацоўкі са стварэннем уласных вытворчасцей, прамой работай акадэмічных вучоных практычна з усімі значнымі прадпрыемствамі".

Паводле слоў старшыні Прэзідыума НАН, калі ў акадэмію прыязджаюць калегі з іншых краін, яны захапляюцца яе арганізацыяй і вынікамі. "Расійскія калегі апошнім часам актыўна аб гэтым гавораць. І нават украінскія калегі, хоць там і захоўваецца Акадэмія навук з інстытутамі, але такога выхаду на вытворчасць, як у нас, у іх няма", - падзяліўся ён.

НАН Беларусі з'яўляецца буйнейшым генератарам ведаў, крыніцай новых ідэй і распрацовак і, як вынік, буйнейшым у краіне стваральнікам інтэлектуальнай уласнасці, лідарам па інавацыях, падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

БелТА