На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-ліпені вырас амаль на 10 працэнтаў

7 верасня 2021

Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны ў студзені-ліпені вырас на 9,6 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму большую за $3,5 млрд, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Беларускія прадукты харчавання ў студзені-ліпені пастаўлялася ў 97 краін свету. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расійскую Федэрацыю, павялічыўся на 4,8 працэнта, у краіны Азіі і Акіяніі - на 44,2 працэнта, ЕС - на 44,4 працэнта, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 78,1 працэнта, краіны Афрыкі - на 29,2 працэнта. Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 46,1 працэнта. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 44,9 працэнта", - расказалі ў прэс-службе.

Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 5,6 працэнта, ялавічыны - на 12,5 працэнта, каўбасных вырабаў - на 30,8 працэнта, рыбы і рыбнай прадукцыі - на 19,2 працэнта, яек - на 37,5 працэнта, бульбы - на 15,2 працэнта, рапсавага алею - у 2 разы.

БелТА