На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Каржыцкі: дзяржпраграма інавацыйнага развіцця можа забяспечыць уклад у прырост ВУП не менш за 9,5 працэнта

28 лістапада 2023

Дзяржпраграма інавацыйнага развіцця можа забяспечыць уклад у прырост ВУП не менш за 9,5 працэнта. Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі на рэспубліканскім семінары "Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады: рэалізацыя, карэкціроўка, справаздачнасць", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Паводле слоў Дзяніса Каржыцкага, важнейшай задачай эканамічнага развіцця нашай краіны з'яўляецца стварэнне і вывад на міжнародныя рынкі новых прадуктаў з вялікай дабаўленай вартасцю, выпуск якіх заснаваны на новых, у тым ліку высокіх тэхналогіях. ДПІР, якая зацверджана Прэзідэнтам Беларусі на бягучую пяцігодку, з'яўляецца адным з інструментаў па стварэнні і перааснашчэнні вытворчасцей, на базе якіх гэта задача будзе вырашацца.

"Удзел у праграме дае магчымасць скарыстацца арганізацыям шэрагам падатковых ільгот па ўвазных мытных пошлінах і ПДВ, падатку на зямлю і інвестыцыйным выліку па падатку на прыбытак. Дзяржаўная праграма з'яўляецца адкрытай і штогод папаўняецца новымі інавацыйнымі праектамі", - падкрэсліў першы намеснік старшыні ДКНТ.

Ён адзначыў, у перыяд з 2021 года да гэтага часу ў Дзяржаўную праграму ўключана 22 новыя праекты. Колькасць праектаў, заснаваных на тэхналогіях V і VI тэхналагічных укладаў павялічылася з 25 да 36.

"Цяпер у гэту праграму ўключана 82 праекты, з якіх 36 праектаў, а гэта амаль 44 працэнты, грунтуюцца на тэхналогіях вышэйшых тэхналагічных укладаў. Праекты, уключаныя ў дзяржаўную праграму, рэалізуюцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Найбольшая колькасць праектаў рэалізуецца ў Мінску - 26. Другое месца па колькасці праектаў займае Брэст і Брэсцкая вобласць - 17, трэцяе - Мінская вобласць - 15. У Віцебску і Віцебскай вобласці рэалізуецца 12 праектаў, у Гродне і Гродзенскай вобласці - 5, у Магілёве і Магілёўскай вобласці - 4, У Гомелі і Гомельскай вобласці - 3 праекты. Важна, што дзяржпраграма выступае адным з інструментаў імпартазамяшчэння", - абазначыў Дзяніс Каржыцкі.

Ён таксама расказаў аб планавай суме фінансавання праектаў і мерапрыемстваў дзяржпраграмы на 2021-2025 гады - размова аб Br3,9 млрд. З іх 40,2 працэнта - замежныя інвестыцыі; 30,8 працэнта - сродкі МІФ; 11,3 працэнта - уласныя сродкі; 8,4 працэнта - рэспубліканскі бюджэт (7,3 РЦІФ); 5,3 працэнта - крэдытныя рэсурсы; 4 працэнты - іншыя сродкі.

У цэлым, як расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, паводле папярэдняй ацэнкі, рэалізацыя дзяржаўнай праграмы дасць магчымасць па выніках 2025 года забяспечыць уклад у прырост ВУП не менш як 9,5 працэнта, а экспарту - не менш як 14 працэнтаў.

На семінары таксама было адзначана, што выкананне дзяржпраграмы дасць магчымасць забяспечыць удзельную вагу адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі арганізацый апрацоўчай прамысловасці на ўзроўні не меншым за 21 працэнт, павялічыць удзельную вагу інавацыйна-актыўных арганізацый апрацоўчай прамысловасці да 30,5 працэнта, а таксама долю інавацыйна-актыўных арганізацый, якія ажыццяўляюць працэсныя інавацыі, да 35 працэнтаў. Акрамя таго, дзяржпраграма дапаможа павялічыць аб'ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі да $18,3 млрд, што складзе 35,6 працэнта ў агульным экспарце тавараў і паслуг, стварыць 100 высокадаходных экспартаарыентаваных вытворчасцей і забяспечыць стварэнне больш як 12 тыс. новых і мадэрнізаваных высокапрадукцыйных рабочых месцаў.