На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Краснадарскі край гатовы развіваць прамкааперацыю з Беларуссю

21 лістапада 2023

Краснадарскі край гатовы развіваць прамкааперацыю з Беларуссю. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік губернатара Краснадарскага края Аляксандр Рупель, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адказ на пытанне, наколькі Краснадарскаму краю выгадна супрацоўніцтва з Беларуссю, ён адказаў: "Гэта прынцыповае рашэнне, якое выпрацавана жыццём. Беларусы і расіяне - братэрскія народы. Беларускія тавары, у тым ліку для лёгкай прамысловасці, касметыка, у нас вельмі запатрабаваны. Людзі з задавальненнем ходзяць у беларускія магазіны, таму што там сапраўды якасная прадукцыя. Адносіны з пункту гледжання паставак былі, ёсць і толькі ўмацоўваюцца. Але сапраўды трэба было рабіць якасны крок наперад. І мы адзначаем развіццё кааперацыі з пункту гледжання сельгасмашынабудавання. Бягучая сітуацыя яшчэ раз пацвярджае правільна выбраны курс руху на кааперацыю. Разам намнога прасцей, хутчэй і якасней будзем супрацьстаяць знешнім сілам".

Развіваецца таксама супрацоўніцтва ў сферы насенняводства. "Нашы лепшыя навуковыя цэнтры сумесна працуюць над гэтым - па насенні цукровых буракоў, сланечніку, кукурузы. Гэта стратэгічныя культуры. У гэтай частцы мы рухаемся даволі хутка. Плюс мы разглядаем праекты ў сферы біятэхналогій, мы наведалі ваша прадпрыемства (Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю. - Заўвага БЕЛТА), яно зрабіла на нас вялікае ўражанне. За такі кароткі тэрмін створана высокатэхналагічнае прадпрыемства на вялікай плошчы. І яно гатова маштабіравацца ў Расіі, дык чаму б не выбраць гэтай пляцоўкай Краснадарскі край, дзе мы сумеснымі намаганнямі зможам закрыць патрэбнасць у амінакіслотах і іншых складаных прадуктах", - адзначыў намеснік губернатара.

Як паведамлялася, прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка прыбыў з рабочым візітам у Краснадар. Гэта першы пункт маршруту беларускай урадавай дэлегацыі ў рамках паездкі па расійскіх рэгіёнах. У час рабочага візіту беларусаў у Краснадар запланавана сустрэча Рамана Галоўчанкі з губернатарам Краснадарскага края Веньямінам Кандрацьевым.