На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Лукашэнка спакойна паставіўся да адмовы Пашыняна прыехаць на саміт АДКБ у Мінск

15 лістапада 2023

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спакойна паставіўся да адмовы прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна прыехаць на сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якую плануецца правесці ў Мінску 23 лістапада. Аб гэтым заявіла журналістам прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.

Як вядома, 14 лістапада адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Нікола Пашыняна. Бакі абмеркавалі сітуацыю на Каўказе, двухбаковыя адносіны і парадак дня маючага адбыцца саміту АДКБ.

Армянскі лідар ужо не першы раз адмаўляецца прымаць удзел у інтэграцыйных мерапрыемствах. Так, у кастрычніку ён прапусціў саміт СНД у Бішкеку.

Наталля Эйсмант дадала: "Прэзідэнт разумее, што гэта справа кіраўніка любой дзяржавы. Запрашэнне было адрасавана прэм'ер-міністру Арменіі гэтак жа, як і іншым кіраўнікам дзяржаў. Прэзідэнту Расіі, напрыклад, таксама ў час нядаўна праведзенай тэлефоннай размовы. Ён запрашэнне прыняў".

"Зыходзячы са свайго вопыту і ўчынкаў у такіх сітуацыях некаторых іншых вядомых палітыкаў, Прэзідэнт прапанаваў прэм'ер-міністру Арменіі не спяшацца, не прымаць паспешлівых рашэнняў, а сур'ёзна абдумваць наступныя крокі, якія могуць быць накіраваны на дэзынтэграцыю".