На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

МТЗ у студзені-кастрычніку павялічыў пастаўкі тэхнікі ў Стаўрапольскі край больш як удвая

9 лістапада 2023

Мінскі трактарны завод у студзені-кастрычніку адгрузіў у Стаўрапольскі край каля 600 трактароў BELARUS з тэмпам росту 260,1 працэнта да аналагічнага мінулагодняга перыяду. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў маркетынг-дырэктар ААТ "МТЗ" Міхаіл Каднікаў.

"У нас за 10 месяцаў бягучага года рост продажаў больш чым удвая. Гэта не можа не радаваць. Але спыняцца на дасягнутым мы не маем намеру. У Стаўрапольскім краі паспяхова працуе наш гандлёвы дом "МТЗ-Стаўрапаль". Сёння ў час візіту на завод губернатара гэтага расійскага рэгіёна Уладзіміра Уладзімірава абмеркавалі, у якіх напрамках рухацца далей па паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва як у прамых пастаўках, так і ў кааперацыі", - расказаў Міхаіл Каднікаў.

Паводле слоў міністра энергетыкі, прамысловасці і сувязі Стаўрапольскага края Івана Кавалёва, расійскі рэгіён зацікаўлены ў актывізацыі кааперацыйнага супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі. "Наш край сельскагаспадарчы, таму ў першую чаргу запатрабавана сельгастэхніка. Са свайго боку гатовы прапанаваць калегам і прычапную тэхніку, і азотныя ўгнаенні, і поліэтылен. Лічбы тавараабароту растуць", - сказаў ён. Сумесныя намаганні зацікаўленых бакоў дазволяць знайсці яшчэ больш пунктаў росту для пашырэння ўзаемадзеяння.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў у больш як 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.