На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Намеснік гендырэктара БЕЛАЗа: мы гатовы да рызык, выкліканых санкцыямі ЗША

31 сакавіка 2023


Як БЕЛАЗ будзе спраўляцца з новымі санкцыямі з боку ЗША, расказаў журналістам намеснік генеральнага дырэктара БЕЛАЗ па стратэгічным развіцці і карпаратыўным кіраванні Аляксей Грачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб нядаўніх санкцыях ЗША ў адносінах да БЕЛАЗа, Аляксей Грачоў адзначыў, што прадпрыемства праводзіць ужо ўсебаковы аналіз магчымых рызык. "Гэтыя рызыкі будуць улічаны ва ўсіх сферах дзейнасці прадпрыемства, і мы будзем гатовы да іх на ўсе сто працэнтаў", - падкрэсліў ён.

Таксама намеснік генеральнага дырэктара расказаў аб імпартазамяшчэнні камплектуючых. "У гэты няпросты час Расійская Федэрацыя пачала нам пастаўляць электракамплектуючыя, а таксама рухавікі, якія з'яўляюцца сэрцам кар'ерных самазвалаў. У цэлым мы імпартазамясцілі большую наменклатуру. Акрамя іншага, тут можна адзначыць вытворцаў гідраўлічных помпаў кампаніі "Пнеўмабудмашына" з Екацярынбурга", - дадаў Аляксей Грачоў.

Паводле яго слоў, у БЕЛАЗа да канца 2023 года заключаны дагаворы па пастаўках тэхнікі. Цяпер жа ідуць актыўныя перагаворы аб заказах на 2024 год.

У 2022 годзе БЕЛАЗ паставіў у РФ прадукцыю на агульную суму больш як $800 млн, у тым ліку 843 кар'ерныя самазвалы. За студзень - люты бягучага года ў Расію адгружана прадукцыі на суму каля $153 млн, у тым ліку 144 адзінкі тэхнікі.