На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Новыя праекты і павелічэнне магутнасцей. Пархомчык расказаў пра паскоранае развіццё беларускага аўтапрама

22 жніўня 2023


Беларускі аўтапрам будзе развівацца паскоранымі тэмпамі, прырастаць дадатковымі праектамі і магутнасцямі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ расказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, паведамляе БЕЛТА.

"У мінулым годзе мы вырабілі каля 30 тыс. аўтамабіляў, і на рынку не хапала гэтай прадукцыі, - падкрэсліў ён. - Прэзідэнтам была пастаўлена жорсткая задача выпусціць у бягучым годзе 60 тыс. легкавых аўтамабіляў, і яна будзе выканана. Ужо 40 тыс. аўтамабіляў выраблена і рэалізавана. Важная задача - лакалізацыя кампанентнай базы гэтых аўтамабіляў. Наступны год будзе вельмі складаным для кампаніі "БЕЛДЖЫ": мы павінны стварыць за кароткі перыяд штамповачную вытворчасць, каб вырабляць усе кампаненты кузава для нашага прадпрыемства. Акрамя таго, трэба стварыць вытворчасць па зварцы канструкцый. Таму пераходзім да этапу стварэння дадатковых магутнасцей з разліку 80 тыс. аўтамабіляў у год пры двухзменным рэжыме работы".

Паралельна абмяркоўваюцца пытанні глыбокай лакалізацыі, уключаючы рухавік унутранага згарання. "У нас ёсць пагадненне з адной з кітайскіх кампаній, якая ўжо даставіла два красоверы на сертыфікацыю, - удакладніў Пётр Пархомчык. - Новыя машыны не будуць перасякацца з вырабляемай СЗАТ "БЕЛДЖЫ" прадукцыяй. Гэтыя красоверы больш дарагія і адносяцца да бізнес-класа. У бліжэйшы час мы павінны іх сертыфікаваць. З верасня да нас паступаюць машынакамплекты для іх вытворчасці. Зборку будзем весці на вядомым прадпрыемстве "Юнісан".