На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Пашырэнне паставак беларускай тэхнікі і ліфтавага абсталявання ў Алтай абмеркавалі на пасяджэнні рабочай групы

2 кастрычніка 2023


 У Горна-Алтайску пад сустаршынствам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка і кіраўніка Алтая Алега Харахордзіна адбылося IV пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Алтая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел зацікаўленыя з беларускага і расійкага бакоў: прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, гандлёва-прамысловых палат, суб'ектаў гаспадарання, навуковых і акадэмічных колаў. У рамках пасяджэння абмеркавалі бягучую сітуацыю супрацоўніцтва Беларусі і Алтая ў рамках выканання пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Алтая ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах, а таксама плана супрацоўніцтва на 2023-2025 гады па рэалізацыі гэтага пагаднення.

Адкрываючы пасяджэнне, кіраўнік Мінпрыроды Беларусі падкрэсліў, што для нашай краіны Расійская Федэрацыя - традыцыйна ключавы партнёр на міжнароднай арэне. Ён таксама адзначыў, што рабочая група па супрацоўніцтве Беларусі і Алтая павінна ўнесці свой уклад у паглыбленне беларуска-расійскага супрацоўніцтва па ўсім спектры напрамкаў.

"Я ўпэўнены, што наш патэнцыял значна перасягае рэзультаты, якія дасягнуты на гэты момант, і цяпер перад намі стаіць задача рэалізаваць яго ў поўнай меры, - дадаў Андрэй Худык. - Так, беларускія вытворцы адзначаюць гатоўнасць пашырыць пастаўкі ў Алтай трактароў, камбайнаў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, лесанарыхтоўчай тэхнікі і тэхнікі для здабычы торфу, пасажырскай тэхнікі, тэхнікі для пажаратушэння, а таксама ліфтавага абсталявання. Ёсць шэраг напрамкаў і з іншых сфер".

У ходзе пасяджэння былі заслуханы даклады па ўсім спектры міждзяржаўных адносін у рамках рэалізацыі плана супрацоўніцтва.

Бакі адзначылі існуючы значны патэнцыял па далейшым паглыбленні двухбаковага ўзаемадзеяння для забеспячэння сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Алтая. Завяршаючы пасяджэнне, кіраўнік беларускага прыродаахоўнага ведамства падкрэсліў, што праведзеныя сёння дыскусіі сведчаць аб тым, што цяпер патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння яшчэ толькі пачынае па-сапраўднаму раскрывацца.

"Новыя перспектывы для нас адкрываюцца практычна штодзень. І наша задача - выкарыстоўваць іх максімальна эфектыўна, - упэўнена заявіў міністр. - На мой погляд, важнейшы вынік гэтага пасяджэння рабочай групы менавіта ў існуючым у нас разуменні таго, што наш патэнцыял практычна бязмежны".

Па выніках мерапрыемства бакамі быў падпісаны пратакол IV пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Алтая.