На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Пенсіі па ўзросце ў Беларусі павялічацца на 5,2 працэнта з 1 ліпеня

23 чэрвеня 2020

Указам нумар 232 "Аб павышэнні пенсій", які падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 20 чэрвеня, прадугледжваецца правядзенне з 1 ліпеня пераразліку ўсіх працоўных пенсій. Больш падрабязную інфармацыю аб новых памерах выплат БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

З 1 ліпеня павялічваюцца пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля.

Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 працэнтаў.

"Так, сярэдні памер пенсіі па ўзросце за ліпень складзе Br470,6 і павялічыцца на 5,2 працэнта ў параўнанні з чэрвенем 2020 года (Br447,5) і на 12,5 працэнта - у параўнанні з ліпенем 2019-га (Br418,4)", - удакладнілі ў Мінпрацы.

Пераразлік пенсій у ліпені будзе праведзены больш як 2,4 млн грамадзян. На выплату пенсій у 2020 годзе будзе накіравана больш як Br13,4 млрд, у тым ліку на пераразлік па гэтым указе - Br335 млн.

У міністэрстве падкрэслілі, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага атрымальніка будзе свой, паколькі ён залежыць ад стажу і заработнай платы да выхаду на пенсію.

Памеры надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій, а таксама сацыяльных пенсій у ліпені не змяняюцца. Размова, у прыватнасці, аб даплатах асобам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, надбаўках на догляд інвалідаў I групы і асоб ва ўзросце старэйшым за 80 гадоў, павышэннях Героям Беларусі, Героям Савецкага Саюза, інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам, іншым катэгорыям грамадзян. Павелічэнне гэтых выплат, якое адпавядае росту бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), было ў лютым (на 3,5 працэнта) і ў маі (на 2,9 працэнта), чарговае плануецца ў жніўні.