На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Праект дзяржпраграмы «Беларускі лес» на 2021-2025 гады ўзгадняецца

13 лістапада 2020

Праект дзяржаўнай праграмы "Беларускі лес" на 2021-2025 гады накіраваны на ўзгадненне ў дзяржорганы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Работа над праектам дакумента стартавала яшчэ ў пачатку года. Стратэгія развіцця галіны на бліжэйшую пяцігодку распрацоўвалася з улікам меркавання ўсіх зацікаўленых бакоў. Пры гэтым адказны заказчык дзяржаўнай праграмы - Міністэрства лясной гаспадаркі. Адбыліся грамадскія абмеркаванні праекта дзяржпраграмы. Было атрымана каля дзясятка розных прапаноў і заўваг, некаторыя з іх улічаны пры фарміраванні канчатковай рэдакцыі дакумента", - расказалі ў прэс-службе.

Асноўныя задачы дзяржпраграмы - удасканаленне сістэмы ўліку лясных рэсурсаў, развіццё сістэмы ўзнаўлення лясоў і іх догляду, накіраванай на захаванне біялагічнай разнастайнасці і павышэнне ўстойлівасці да неспрыяльных наступстваў змянення клімату, забеспячэнне ўстойлівага лесакарыстання, развіццё рынку паслуг у галіне лесагаспадарчых і лесанарыхтоўчых работ, развіццё інфраструктуры выкарыстання дробнатаварнай драўніны.

Чакаецца, што ў выніку рэалізацыі праграмы да 2025 года лясістасць тэрыторыі краіны дасягне 40,3 працэнта, нарыхтоўка драўніны вырасце да 3,2 куб.м з 1 га, сярэдні запас насаджэнняў павысіцца да 225 куб.м на 1 га. Колькасць лася складзе 100 працэнтаў ад іх аптымальнай колькасці, высакароднага аленя - 34 працэнты, казулі - 80 працэнтаў. Вытворчасць паперы і кардону ў натуральным выражэнні павялічыцца ў 2,1 раза, цэлюлозы - у 1,7 раза, плітнай прадукцыі - у 1,1 раза да ўзроўню 2020 года. Мэблі ў фактычных цэнах пачнуць вырабляць у 1,3 раза больш. У планах таксама будаўніцтва не менш як 580,3 км новых лесагаспадарчых дарог.