На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны на 22 тыс. га плошчаў

19 сакавіка 2024

У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 22,3 тыс.га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на плошчы 22,3 тыс. га, што складае 2,93 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 15,3 тыс. га, Віцебскай - 0,22 тыс. га, Гомельскай - 2,2 тыс. га, Гродзенскай - 3,54 тыс. га, Мінскай - 0,85 тыс. га, Магілёўскай - 0,27 тыс. га.

Узворванне глебы праведзена на 180,5 тыс. га, што складае 21,9 працэнта ад плана. Глеба пад сяўбу ранніх яравых падрыхтавана на 92 тыс. га - гэта 12,1 працэнта да плана. Таксама вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 727,4 тыс. га (48,3 працэнта да плана), крыжакветныя на зерне - 176,7 тыс. га (41,1 працэнта да плана), шматгадовыя травы на раллі - 79,8 тыс. га (8,64 працэнта да плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 128,1 тыс. га (10,2 працэнта да плана).

БелТА