На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя ў Беларусі пасеяны на 43,5 працэнта адведзеных плошчаў

3 красавіка 2024

У Беларусі раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяны на 43,5 працэнта адведзеных пад іх плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 270,9 тыс. га, што складае 43,5 працэнта да плана. Яравыя культуры пасеяны на 305,6 тыс. га - гэта 13,2 працэнта ад плана.

У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеяны на плошчы 79,7 тыс. га, Віцебскай - 14,2 тыс. га, Гомельскай - 35,9 тыс. га, Гродзенскай - 58,2 тыс. га, Мінскай - 53,4 тыс. га, Магілёўскай - 29,7 тыс. га.

Аднагадовыя травы пасеяны на 28,5 тыс. га плошчаў, што складае 16 працэнтаў ад плана.

Пасеяна лёну-даўгунцу на 4,26 тыс. га (8,59 працэнта ад плана).

Вядзецца падкормка культур: азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы 1482,7 млн га (97 працэнтаў да плана), крыжакветныя на зерне - 393,5 тыс. га (91,5 працэнта плана), палепшаныя лугапашавыя ўгоддзі - 207,3 тыс. га (16,5 працэнта да плана).

БелТА