На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Татарыцкі адзначыў высокі экспартны патэнцыял прадукцыі беларускіх вытворцаў

13 мая 2023


Беларускія тавары ў прамысловасці і харчовай галіне маюць добры экспартны патэнцыял. Аб гэтым заявіў журналістам у час узнагароджання лаўрэатаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь - 2022" старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Валянцін Татарыцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняе мерапрыемства паказвае, што нават у такі няпросты перыяд, калі на наш рынак аказваецца санкцыйны націск і спыняюцца пастаўкі шэрага тавараў, мы ўсё роўна знаходзім шляхі і магчымасці рэалізаваць новыя тэхналогіі. Акрамя таго, мы вырабляем прадукцыю, якая замяшчае адсутныя тавары, і нашы вытворцы гэта дэманструюць. У прыватнасці, гэта сфера паслуг, прадукцыя цяжкага машынабудавання і іншае. Пры гэтым спажыўцы не адчуваюць гэтых праблем, бо ў нас сапраўды адказныя вытворцы, якія глядзяць наперад", - сказаў Валянцін Татарыцкі.

Паводле яго слоў, якасць беларускай прадукцыі даволі высокая, а гэта важны складнік канкурэнтаздольнасці. "Нашы тавары як у прамысловасці, так і харчовай галіне маюць добры экспартны патэнцыял. У гэтым вялікая заслуга працоўных калектываў. Усе гэтыя дасягненні ствараюцца рукамі ўдзельнікаў кожнай арганізацыі і прадпрыемства. Важна прадаўжаць прасоўваць беларускую прадукцыю, рабіць яе яшчэ больш якаснай і канкурэнтаздольнай, тады ў краіне будзе добрая эканоміка", - рэзюмаваў старшыня Дзяржстандарту.

У Мінскай гарадской ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання арганізацый Мінска, якія сталі лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь - 2022". Прадпрыемствы сталіцы традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел у гэтым конкурсе. Тавары арганізацый-вытворцаў Мінска былі прадстаўлены ва ўсіх намінацыях: "Харчовыя тавары", "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў", "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння", "Паслугі насельніцтву". Званне лаўрэата конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" у 2022 годзе прысвоена 32 таварам 21 арганізацыі Мінска. Таксама ў ратушы была арганізавана выстаўка прадукцыі прадпрыемстваў-пераможцаў.