На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі ў 2021 годзе капітальна адрамантавана больш за 3,3 млн кв.м жылля

15 лютага 2022

У Беларусі ў 2021 годзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 3,344 млн кв.м агульнай плошчы жылля. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Як адзначылі ў ведамстве, гэта самы высокі паказчык па капітальным рамонце за апошнія гады, разам з тым 3,344 млн кв.м капітальна адрамантаванага жылля складае 94,5 працэнта ад плана на год. Заданне на 2021 год не выканана ў Віцебскай вобласці, дзе адрамантавана 403 тыс. кв.м, або 82,2 працэнта ад плана, Гомельскай - 419,2 тыс. кв.м, або 84,7 працэнта, Мінскай - 310,4 тыс. кв.м, або 78,6 працэнта. У Брэсцкай вобласці пасля капітальнага рамонту ўведзена ў эксплуатацыю 364 тыс. кв.м з 360 тыс. кв.м запланаваных на год, такім чынам вобласць выканала гадавы план па капрамонце на 101,1 працэнта. У Гродзенскай вобласці таксама перавыкананы гадавы план, там капітальна адрамантавана 373,8 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, што складае 102,4 працэнта ад плана на 2021 год. У Магілёўскай вобласці план выкананы на 100,8 працэнта, у рэгіёне капітальны рамонт выкананы 398,3 тыс. кв.м жылля. Мінск таксама можа пахваліцца добрымі вынікамі - у 2021 годзе ў сталіцы пасля капітальнага рамонту ўведзена ў эксплуатацыю больш за 1,075 млн кв.м жылля, што на 3,4 працэнта больш, чым было запланавана.

Што датычыцца планаў на 2022 год, то ў краіне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю пасля капітальнага рамонту 3,62 млн кв.м агульнай плошчы жылля. З іх 366,4 тыс. кв.м будзе адрамантавана ў Брэсцкай вобласці, 490 тыс. кв.м - у Віцебскай, 510 тыс. кв.м - Гомельскай, 368 тыс. кв.м - Гродзенскай, 406,7 тыс. кв.м - Мінскай і амаль 402 тыс. кв.м жылля капітальна адрамантуюць у Магілёўскай вобласці. У Мінску запланаваны ўвод пасля капітальнага рамонту 1,077 млн кв.м жылля.

У ведамстве таксама нагадалі, што згодна з дзяржпраграмай у краіне штогадовы ўвод пасля капітальнага рамонту павінен складаць не менш за 3 працэнты эксплуатуемай агульнай плошчы жылых дамоў.

БелТА