На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі ў 2021 годзе запланаваны 180 конкурсаў для моладзі

26 лютага 2021

У Беларусі ў 2021 годзе запланаваны 180 конкурсаў для выяўлення і развіцця здольнасцей таленавітай моладзі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Намечаны дзевяць міжнародных і 15 рэспубліканскіх конкурсаў, восем фестываляў-конкурсаў, а таксама шмат мерапрыемстваў абласнога, раённага, гарадскога маштабаў.

У ліпені, напрыклад, у час XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" плануецца правесці Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск" і XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". У гэтым годзе таксама запланаваны Міжнародны конкурс піяністаў "Мінск-2021", такі форум праходзіць раз у чатыры гады. Надышоў час правесці і Мінскі міжнародны дзіцячы тэатральны форум "Крокі" і Міжнародны конкурс джазавай і эстраднай музыкі JAZZ-TIME - яны арганізуюцца раз у два гады.

З мерапрыемстваў, якія ў Беларусі праходзяць праз год, у красавіку маюць намер арганізаваць III Адкрыты ўніверсітэцкі конкурс выканаўцаў народнай песні "Галасы Радзімы", а ў маі - Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". Для юных рэжысёраў чарговы раз пройдзе Рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча "Я здымаю кіно".

БелТА