На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі ў гэтым годзе плануюць пабудаваць 135 тыс.кв.м арэнднага жылля

18 сакавіка 2020

У Беларусі ў 2020 годзе плануецца пабудаваць 135 тыс.кв.м арэнднага жылля, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

За кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў плануецца ўвесці ў эксплуатацыю больш за 91 тыс. кв.м, больш за 43 тыс. кв.м - за кошт сродкаў суб'ектаў гаспадарання.

Больш за ўсё арэндных дамоў з'явіцца ў Мінскай вобласці (30,5 тыс. кв.м) і Мінску (22,3 тыс. кв.м). У Брэсцкай вобласці ў гэтым годзе будзе пабудавана 25,4 тыс. кв.м арэнднага жылля, Гомельскай - 16,3 тыс. кв.м, Гродзенскай - 13,88 тыс. кв.м, Магілёўскай - 14,84 тыс. кв. м, Віцебскай - 11,78 тыс. кв.м. У 2019 годзе ў краіне было ўведзена амаль 140 тыс. кв.м арэнднага жылля.

Як адзначылі ў прэс-службе, найбольшай папулярнасцю традыцыйна карыстаюцца невялікія адна- і двухпакаёвыя кватэры. Плата за карыстанне такім жыллём збіраецца на адпаведных рахунках і накіроўваецца на будаўніцтва новых арэндных дамоў.