На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі ўнясуць комплексныя карэкціроўкі ў заканадаўства аб дзяржрэгістрацыі нерухомай маёмасці

16 мая 2023
Міхаіл Хіль

У Беларусі ўнясуць комплексныя карэкціроўкі ў заканадаўства аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Аб гэтым заявіў 15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва Міхаіл Хіль у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы ўдзельнічаем у нарматворчым працэсе. Сёння адным са знакавых з'яўляецца законапраект аб унясенні змяненняў у закон "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй". У бліжэйшы час ён будзе ўнесены на разгляд у парламент. Мы ўдзельнічалі ў яго падрыхтоўцы. З улікам правапрымяняльнай практыкі паспрабавалі максімальна рэалізаваць прапановы і падыходы, якія выпрацавалі на сённяшні дзень з пункту гледжання развіцця нашай рэсурснай базы і цэнтралізацыі рэсурсаў. Падрыхтаваны комплексныя карэкціроўкі. Праект закона атрымаўся даволі аб'ёмным", - сказаў Міхаіл Хіль.

Ён таксама ўдакладніў, што пры распрацоўцы законапраекта ставілася мэта зняць усе праблемныя пытанні, звязаныя з правапрымяняльнай практыкай, спрасціць працэсы рэгістрацыі. Акрамя таго, сярод навацый - экстэрытарыяльны прынцып дзяржаўнай рэгістрацыі. "У грамадзян будзе магчымасць, не выязджаючы за межы горада, зарэгістраваць той жа домік у вёсцы", - дадаў гендырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва.