На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

У Беларусі засталося ўбраць 3,5 працэнта збожжавых

8 верасня 2020

У Беларусі засталося ўбраць 3,5 працэнта плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 7 верасня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,115 млн га, што складае 96,5 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,5 працэнта плошчаў ад плана (338,2 тыс. га), Гродзенскай - 99,4 працэнта (320,6 тыс. га), Мінскай 99,4 працэнта (486,5 тыс. га), Гомельскай - 98,1 працэнта (334,9 тыс. га), Магілёўскай - 92 працэнты (305,9 тыс. га), Віцебскай - 89,9 працэнта (329,7 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: у цэлым па Беларусі скошана 36,8 працэнта і 40,5 працэнта плошчаў адпаведна.

Усяго па краіне намалочана 7,931 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т.

Лён выцераблены на 47,4 тыс. га (98,3 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 25,9 тыс. га (54,7 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 9,79 тыс. га, нарыхтавана 32,2 тыс. т.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 803,7 тыс. т сена (79,6 працэнта ад плана), 13,041 млн т сенажу (103,5 працэнта) і 2,926 млн т сіласу (15,3 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 51,1 працэнта ад плана.