На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Урадавую дэлегацыю Беларусі на Пецярбургскім форуме ўзначальвае Снапкоў

15 чэрвеня 2023

Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Мікалаем Снапковым прыбывае ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў XXVI Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ). У яго рабоце таксама прымае ўдзел пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

 Праграма ПМЭФ налічвае больш за 140 мерапрыемстваў у розных фарматах, у тым ліку пленарнае пасяджэнне, панэльныя сесіі, круглыя сталы, дыскусіі, дзелавыя сняданкі, дэбаты і пітч-сесіі. Галоўная тэма - "Суверэннае развіццё - аснова справядлівага свету. Аб'яднаем намаганні ў імя будучых пакаленняў". Дзелавая праграма форуму падзелена на пяць тэматычных блокаў. Кожны з іх прысвечаны бягучым глабальным працэсам у свеце, якія вядуць да фарміравання прынцыпова новай шматпалярнай эканамічнай мадэлі і адкрываюць прастору для раўнапраўнага канструктыўнага дыялогу з бакамі, зацікаўленымі ва ўстойлівым развіцці і супрацоўніцтве.

 Адна з сесій прысвечана стратэгіі ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Яна запланавана на 15 чэрвеня. У ходзе гэтага пасяджэння плануецца ўзняць тэмы: што ўдалося вырашыць Беларусі і Расіі ў пытанні імпартазамяшчэння, як узаемадзейнічаюць бізнес-супольнасці і наладжваюцца кааперацыйныя сувязі.

 "Удзел Беларусі ў форуме дае магчымасць айчыннаму бізнесу ствараць эфектыўныя кааперацыйныя ланцужкі, пашыраць кантакты з расійскімі рэгіёнамі, а таксама прадастаўляе новыя магчымасці для супрацоўніцтва як у рамках Саюзнай дзяржавы, так і ў ЕАЭС", - адзначылі ў прэс-службе.

 "Акрамя ўдзелу ў рабоце ПМЭФ-2023, у праграме рабочай паездкі пасла Дзмітрыя Крутога таксама прадугледжаны ўдзел у чарговым пасяджэнні Сумеснай камісіі па развіцці супрацоўніцтва з Ленінградскай вобласцю, наведванне шэрага перспектыўных аб'ектаў паўночнай сталіцы Расіі, а таксама сустрэчы з 18 губернатарамі расійскіх рэгіёнаў", - расказалі ў прэс-службе.

 ПМЭФ арганізуецца штогод з 1997 года. З 2005 года ён праходзіць пад патранатам і пры ўдзеле Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. У мерапрыемствах ПМЭФ-2022 прынялі ўдзел больш за 14 тыс. чалавек са 130 краін. Сярод іх - кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, кіраўнікі буйнейшых кампаній, а таксама вядучыя сусветныя эксперты з ліку прадстаўнікоў навуковых колаў і грамадзянскай супольнасці.