На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Вальфовіч: сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі гатова да новых выклікаў

22 чэрвеня 2023


Сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі гатова да новых выклікаў і пагроз. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы з актывам Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 "У цэлым сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі гатова да новых выклікаў. Мы робім адпаведныя высновы з той дынамікі ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца сёння вакол нашай краіны, і прымаем адэкватныя рашэнні", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.

 У пасяджэнні прымаюць удзел кіраўнікі мясцовых органаў улады, сілавых структур і ведамстваў рэгіёна. Сустрэча праходзіць у фармаце канструктыўнага абмену меркаваннямі аб тэндэнцыях развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі на еўрапейскім кантыненце, пагрозах, якія фарміруюцца вакол нашай краіны. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі ўдзялілі адказу на гібрыдную вайну, якую праводзіць супраць Беларусі калектыўны Захад.

Аляксандр Вальфовіч адзначыў пашырэнне НАТА і нарошчванне яго ваеннага патэнцыялу ва Усходняй Еўропе. Так, за апошнія два гады колькасць ваенных вучэнняў у Польшчы і краінах Балтыі павялічылася больш як у тры разы, а колькасць іх удзельнікаў - больш як у пяць разоў. Ударнымі тэмпамі развіваецца ваенная інфраструктура альянсу. У еўрапейкіх краінах расходы на абарону ў 2022 годзе павялічыліся на 13 працэнтаў і дасягнулі $480 млрд. Павялічылася колькасць вучэнняў рознага маштабу, актывізавалася разведвальна-падрыўная дзейнасць замежных спецслужбаў у Беларусі.

 "Сёння з усёй вастрынёй паўстае пытанне ядзернай пагрозы. І яно ідзе не ад Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Яшчэ ў мінулым годзе Злучаныя Штаты Амерыкі прынялі рашэнне правесці рэвізію ядзерных боепрыпасаў на тэрыторыі Еўропы - 150 ядзерных бомбаў там захоўваецца, цяпер праходзіць іх мадэрнізацыя. Дык хто каму пагражае? Вядома ж, у гэтых умовах Беларусь разам з Расіяй робіць стаўку на стратэгічнае стрымліванне - як адну з мер процідзеяння, абароны нацыянальных інтарэсаў", - сказаў дзяржсакратар.

 Пры гэтым ваенная дактрына рэспублікі засталася нязменнай - яна па-ранейшаму мае абарончы характар і нацэлена на абарону нацыянальных інтарэсаў беларускага народа. Рашэнне двух кіраўнікоў дзяржаў аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядзернай зброі - адна з мер стратэгічнага стрымлівання. "Гэта ўсё нацэлена на тое, каб астудзіць нейкія гарачыя галовы. І гэта абсалютна правільнае, адэкватнае рашэнне для таго, каб захаваць незалежнасць і суверэнітэт рэспублікі, абараніць свой народ. Іншага шляху яны нам проста не пакідаюць", - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Адказам на новыя выклікі і трансфармацыю існуючых пагроз стала распрацоўка новай рэдакцыі Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Усе яе навелы накіраваны на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі. Акрамя таго, комплексна ўдасканальваецца заканадаўства ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны. Так, нядаўна ў другім чытанні быў прыняты закон "Аб народным апалчэнні", распрацаваны з улікам вопыту ваеннага канфлікту ва Украіне, зацверджаны папраўкі ў закон "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" з удакладненым спісам катэгорый грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву. Акрамя таго, упор робіцца на якасную падрыхтоўку асабовага складу Узброеных сіл, мадэрнізацыю ваеннай тэхнікі і забеспячэнне войскаў яе сучаснымі ўзорамі.

 Сустрэча з актывам вобласці арганізавана напярэдадні памятных мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якія пройдуць на досвітку 22 чэрвеня ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Чакаецца, што дзяржаўны сакратар Савета бяспекі таксама прыме ў іх удзел.