На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Выйшлі на новыя рынкі і захавалі добрую дынаміку развіцця. Пархомчык аб рабоце прадпрыемстваў ва ўмовах санкцый

8 чэрвеня 2023

Ва ўмовах санкцый большасць прадпрыемстваў змаглі адаптавацца да новых рэалій, выйсці на новыя рынкі і захаваць дадатную дынаміку развіцця. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык у час цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці ў 2022 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 "У гэтым годзе каштоўнасць узнагароды як ніколі высокая. Ускладненне геапалітычнай абстаноўкі, санкцыйныя абмежаванні, узмацненне канкурэнцыі і пераразмеркаванне таварных патокаў на сусветным рынку - усё гэта стала выклікам для нашых прадпрыемстваў і праверкай на трываласць. У беспрэцэдэнтна складаных умовах большасць прадпрыемстваў змаглі адаптавацца да новых рэалій, выйшлі на новыя рынкі і ў цэлым захавалі дадатную дынаміку развіцця", - сказаў Пётр Пархомчык.


 Паводле яго слоў, шырока выкарыстаны магчымасці ў рамках эканамічнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, павялічаны экспарт у краіны Блізкага Усходу, вядзецца работа над пашырэннем паставак у краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

 Конкурс на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці ў 2022 годзе быў праведзены 24-ы раз. Яго лаўрэатамі сталі 11 арганізацый, 14 - пацвердзілі званне лаўрэата паўторна. Тры арганізацыі ўдастоены спецыяльных узнагарод конкурсу: "Лідарства", "Дасканаласць менеджменту", "Сацыяльная адказнасць". Пераможцы прадстаўляюць машынабудаўнічую, транспартную, энергетычную, фармацэўтычную, хімічную, будаўнічую, харчовую галіны, а таксама ўстановы адукацыі і навукі.

 Званне лаўрэата прэміі забяспечвае арганізацыі рэпутацыю надзейнага вытворцы высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, садзейнічае пашырэнню рынкаў яе збыту, адкрывае новыя дзелавыя магчымасці.

 Лаўрэаты прэміі на працягу трох гадоў могуць выкарыстоўваць выяву яе эмблемы ў маркіроўцы тавараў, дакументацыі, у рэкламных матэрыялах. Звесткі аб прадпрыемствах-пераможцах размяшчаюцца на сайтах Дзяржстандарту і "Качество.бел", уключаюцца ў штогадовы каталог, які накіроўваецца ў прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой.

 Сёння таксама ўручаны нагрудныя знакі "Лідар якасці", узнагароджаны пераможцы конкурсаў "Лепшы менеджар па якасці" і "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці".

Галоўнымі краінамі-драйверамі, на якія былі аператыўна перанакіраваны экспартныя таварныя патокі, сталі Расійская Федэрацыя і Кітай. "У Расію забяспечаны рост экспарту ў 2022 годзе на $6,6 млрд, у КНР - $666,3 млн. У краіны далёкай дугі ў мінулым годзе экспарт вырас на $1,5 млрд", - адзначыў віцэ-прэм'ер.