На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-лістападзе павялічылася на 3,3 працэнта

18 снежня 2024

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені - лістападзе 2024 года ў гаспадарках усіх катэгорый склала Br34,3 млрд і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года ў супастаўных цэнах на 3,3 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br27,7 млрд, або ў супастаўных цэнах на 5 працэнтаў больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1676 тыс. т, што на 2,9 працэнта больш, чым у студзені - лістападзе 2023 года, малака - 8027 тыс. т (на 5,1 працэнта больш), яек атрымана 3403,3 млн штук (на 8,9 працэнта больш). На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,6 працэнта аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 97,8 працэнта малака і 86,5 працэнта вытворчасці яек.

На 1 снежня 2024 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 4 млн галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў - 1,4 млн. Колькасць свіней склала 2,1 млн.

БелТА