На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач

Заканадаўства аб дзяржаўных сімвалах плануюць удасканаліць у Беларусі

14 лютага 2020

Заканадаўства аб дзяржаўных сімвалах плануюць удасканаліць у Беларусі, паведаміў журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтаваны праект закона, які карэкціруе заканадаўства аб дзяржаўных сімвалах. Гэта звязана з тым, што ўзнікалі пытанні да выявы дзяржаўнага герба", - сказаў Алег Сліжэўскі.

У Геральдычным савеце пры Прэзідэнце праведзена ацэнка дзеючай сімволікі. Прыйшлі да высновы, што выяве дзяржаўнага герба патрэбна ўдасканаленне. У якасці элемента, якога гэта можа датычыцца, міністр назваў зорку ўверсе герба. Сёння яна мае выразныя грані ў сваім выкананні. Паводле слоў міністра, важна разумець агульнапрызнаныя падыходы да геральдыкі. Для розных выпадкаў сімволіка можа несці іншае значэнне. Так, у тым выглядзе, як цяпер выканана гэта зорка, яна больш прымяняецца ў мілітарызаванай сімволіцы і мае крыху ваяўнічы характар. Разам з тым Беларусь - міралюбівая дзяржава, якая захоўвае нейтралітэт і не разглядае агрэсію як спосаб сваёй палітыкі. Таму неабходна ў асноўным дзяржаўным сімвале прывесці гэты элемент у адпаведнасць з міралюбівым характарам рэспублікі.

Змяненні могуць закрануць і выявы паралелей і мерыдыянаў. Таксама будуць больш прарысаваны некаторыя асобныя элементы. "Ёсць такія нюансы, якія выклікаюць не заўсёды правільныя асацыяцыі, безумоўна, яны прыводзяцца ў ідэальны выгляд", - адзначыў Алег Сліжэўскі.

У выпадку прыняцця змяненняў будзе прадугледжаны перыяд для замены на новую сімволіку, дадаў міністр.