На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач
Галоўная Турызм Асіповічы спартыўныя

Асіповічы спартыўныя

У Асіповіцкім раёне актыўна вядзецца работа па развіццю спартыўнага турызму. Спартыўны турызм ажыццяўляюць: ГУДА ОРЦТДіМ і ДУ ФСК «Алімпія».

З 2017 года кожную вясну праходзіць адкрыты чэмпіянат і першынство Рэспублікі Беларусь па гіравым спорце, адкрыты кубак г.Асіповічы па гіравым марафоне, які збірае атлетаў з усіх абласцей краіны, а таксама Расіі, Літвы і Украіны.

Пачынаючы з 1983 года, штогод, выключаючы 2020-ты, у першую суботу красавіка праводзіцца спартыўнае свята — традыцыйнае Асіповіцкі Міжнародны марафон, прысвечаны гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці героя Савецкага Саюза генерала Мікалая Філіпавіча Каралёва. За гады правядзення Асіповіцкага Міжнароднага марафону яго галоўную дыстанцыю пераадолела каля 2 000 спартоўцаў і аматараў бегу з усіх куткоў Беларусі, а таксама блізкага і далёкага замежжа.

Штогод, па старой добрай традыцыі, на трасе каля стадыёна "Юнацтва" праходзяць спаборніцтвы матацыклістаў. Наш горад ужо другі раз за 3 гады прымаў удзельнікаў адкрытага Кубка Беларусі па мотакросе.

ГУДА ОРЦТіД і ДУ ФСК «Алімпія» распрацоўваюць і арганізоўваюць пешыя, водныя, веласіпедныя маршруты па раёне для навучэнцаў школ горада і раёна, а таксама для дарослага насельніцтва.


ФАК «Жамчужына» - гэта сучасны аздараўленчы комплекс, які ўключае ў сябе: плавальныя басейны (дарослы дзіцячы, аквазоны (дарослая, дзіцячая)), водныя атракцыёны, трэнажорная і фітнес залы, сауну сухой пары, більярд, настольны тэніс. Комплекс абсталяваны ўсім самым неабходным: рыштунак, які даецца ў пракат, трэнажоры, розныя канструкцыі і многае іншае. Тут знойдуцца заняткі для ўсіх узроставых катэгорый. Таксама на тэрыторыі комплексу функцыянуе сямейнае кафэ, касметычны кабінет.


Аздараўленча-спартыўны комплекс «Мускул» 1978 года пабудовы, уключае ў сябе трэнажорную залу – 216,5 м2 і залу для заняткаў аэробікай – 53,8 м2.