На галоўную На галоўную
Напісаць ліст Напісаць ліст
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
ГЕРБ РБ Асіповіцкі раённы выканаўчы камітэт

Рака Свіслач  Асіповіцкая ГЭС  Мемарыяльны комплекс Брыцалавічы  Алея Герояў Мемарыяльны комплекс Расохі Асіповіцкі райвыканкам
Рака Свіслач
Галоўная Праца з кадрамі Парадак паступлення на дзяржаўную службу

Парадак паступлення на дзяржаўную службу

Паступленне на дзяржаўную службу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі шляхам назначэння, зацвярджэння або выбрання.

Пры паступленні на дзяржаўную службу грамадзянін прадстаўляе:

- анкету згодна з дадаткам 1

- пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, дакументы воінскага ўліку (для ваеннаабавязаных і асоб, якія падлягаюць прызыву на воінскую службу);

- працоўную кніжку, за выключэннем тых, хто ўпершыню паступае на працу;

- дыплом або іншы дакумент аб адпаведнай адукацыі, за выключэннем выпадкаў, калі для займання дзяржаўнай грамадзянскай пасады наяўнасць пэўнай адукацыі не патрабуецца;

- дэкларацыю аб даходах і маёмасці;

- медыцынскае заключэнне аб стане здароўя (для займання асобных дзяржаўных пасад, пералік якіх вызначаецца заканадаўчымі актамі).

Асоба, якая прэтэндуе на займанне пасады дзяржаўнай службовай асобы, у мэтах недапушчэння дзеянняў, якія могуць прывесці да выкарыстання імі свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцей і заснаванага на ім аўтарытэту ў асабістых, групавых і іншых пазаслужбовых інтарэсах, даюць абавязацельства па выкананні абмежаванняў, устаноўленых артыкуламі 17–20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 305-З "Аб барацьбе з карупцыяй" , а таксама парадку прадухілення і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў, прадугледжанага артыкулам 21 Закона, і ставяцца ў вядомасць аб прававых наступствах невыканання такога абавязацельства.

Для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, праводзіцца кваліфікацыйны экзамен па Палажэнню, зацверджанаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавіка 2005 г. № 139 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб кваліфікацыйным экзамене для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу" .

Калі заняцце грамадзянскай пасады ажыццяўляецца на конкурснай аснове, кваліфікацыйны экзамен праводзіцца пасля правядзення конкурсу, устаноўленага артыкулам 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2022 г. № 175-З "Аб дзяржаўнай службе".

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2022 г. № 64 " Аб зацвярджэнні выпуску 34 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых" устаноўлены кваліфікацыйныя патрабаванні для грамадзянскіх пасад:

- вышэйшую прафесійную адукацыю або іншую вышэйшую адукацыю і праходжанне адпаведнай перападрыхтоўкі ў дзяржаўных установах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі грамадзянскіх служачых;

- стаж работы па адпаведным напрамку дзейнасці, устаноўлены пры неабходнасці кіраўніком дзяржаўнага органа з улікам спецыфікі прафесійнай дзейнасці;

- веданне:

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай службе";

Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 305-З "Аб барацьбе з карупцыяй";

заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і аб персанальных звестках;

заканадаўства, якое рэгламентуе і (або) рэгулюе адпаведную сферу (вобласць) прафесійнай дзейнасці;

асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў адпаведнай сферы (вобласці) прафесійнай дзейнасці;

агульнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі і сітуацыі ў рэспубліцы і рэгіёнах;

тэорыі і практыкі кіравання;

структуры дзяржаўных органаў;

асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы;

навуковых даследаванняў, айчыннага і замежнага вопыту па накіраванні дзейнасці грамадзянскага служачага;

інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій;

дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Пералік пытанняў кваліфікацыйнага іспыту

Пералік пытанняў кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу, зацверджаны 27 лютага 2023 года рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Данілавічам В.У. і ўзгоднены 2 сакавіка 2023 года Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргеенка І.П.

Па дадатковую інфармацыю звяртацца ў аддзел арганізацыйна-кадравай работы Асіповіцкага райвыканкама.

вул. Сумчанка, д.30, каб.22, 36

тэл. 66007, 66039, т/ф 66017

e-mail : org@osipovichi.gov.by