На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

«Почему я иду на выборы?». Мнением делятся осиповчане

9 августа 2020

Алена Старасціна, настаўнік спецшколы-інтэрната:

— Наведванне выбарчага ўчастка асабіста для мяне з’яўляецца прынцыповым. Лічу, што кожны грамадзянін адпаведнага ўз-росту абавязаны паўдзельнічаць у гэтай важнай па-дзеі, выказаць сваё меркаванне, каб потым не наракаць на некага. Сёлета таксама прыму ўдзел у выбарчай кампаніі, прагаласую датэрмінова, бо ў выхадныя дні буду працаваць. Безумоўна, чакаю, што пройдуць выбары спакойна, дастойна і краіна бу-дзе надалей развівацца, каб кожны чалавек меў магчымасць жыць і працаваць у прыстойных умовах. Для мяне гэта вельмі важна, бо маю двух сыноў і хачу, каб яны сацыялізаваліся, знайшлі сваё месца ў жыцці і рэалізоўвалі патэнцыял не за марамі-акіянамі, а ў краіне, дзе нарадзіліся і выраслі. Дарэчы, старэйшы Яраслаў сёлета будзе галасаваць упершыню. Ён пазнаёміўся з праграмай кожнага з кандыдатаў. Не трэба думаць, што моладзь бяздумна ставіцца да выбараў. Абмяркоўваюць гэту важную падзею на рабоце і з сябрамі.

Ніна Астравух, пенсіянерка:

— Мой выбарчы ўчастак знаходзіцца ў гімназіі. Іду галасаваць, бо гэта грамадзянскі абавязак кожнага. Ніколі не прапускала выбараў. І мая сям’я таксама адказна ставіцца да гэтага мерапрыемства, бо робім выбар нашай будучыні, лёсу дзяцей і ўнукаў, заўтрашняга дня краіны. Як любая жанчына, жадаю, каб моладзь жыла, вучылася, стварала сем’і, гадавала дзетак у мірных умовах. Каб дзяржава наша ні з кім не ваявала, але і сябе не давала крыўдзіць, каб вялася разумная міжнародная палітыка, а населеныя пункты прыгажэлі з дня ў дзень. Прыемна назіраць за станоўчымі змяненнямі ў родным горадзе, радуюся за людзей, якія штосьці ствараюць сваімі рукамі ці розумам. Люблю малых, у якіх яшчэ ўсё наперадзе. Захапляюся кветкамі, рознымі відамі рукадзелля, спевамі. Па душы ўсё тое, што дорыць радасць людзям, а не разбурае, руйнуе і пазбаўляе. Менавіта таму іду на выбары і аддам голас за таго, чыя праграма асабліва блізкая мне.

Аляксандр Краўчанка, стралок установы па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей «Маяк»:

— У выбарчай кампаніі ўдзельнічаю пастаянна. Права выявіць волю мае кожны, і скарыстацца ім лічу абавязковым: прыйсці і аддаць голас за таго ці іншага кандыдата. Працую па-зменна, таму вельмі зручна, што наведаць выбарчы  ўчастак можна на працягу некалькіх дзён.

У маім жыцці было шмат выбараў. Самыя складаныя — у пачатку дзевяностых гадоў, калі звыклая маналіт-ная дзяржава расшчапілася на кавалкі. Не ведалі, чаго чакаць, за каго галасаваць і што гэта за пасада такая — прэзідэнт. Цяпер усё больш стабільна і на-дзейна. Дарэчы, у райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы”, якую ўзначальваю, усе адказна адносяцца да выканання свайго грамадзянскага доўгу. Мы шмат пабачылі, прывыклі цвёрда стаяць на нагах і мець актыўную жыццёвую пазіцыю.

Источник: https://gzt-akray.by/