На главную На главную
Написать письмо Написать письмо
Карта сайта Карта сайта
Рус
Бел
Eng
Герб и флаг Герб Осиповичи

Вакцинируйтесь! Осиповичский райисполком Физкультурно-оздоровительный комплекс
Вакцинируйтесь!

Да вучобы будзь гатовы!

19 августа 2011

Пра тое, што хутка 1 верасня — пачатак новага навучальнага года, нагадвае мноства фактараў.

Але, бадай, самы галоўны — адкрыццё па ўсёй рэспубліцы школьных базараў. Гандлёвыя прадпрыемствы Асіповіччыны з сярэдзіны ліпеня таксама распачалі продаж вучнёўскіх рэчаў.

Як паведаміў рэдакцыі “раёнкі” намеснік дырэктара ААТ “Гандаль” Міхаіл Ніканчык, ужо ў маі-чэрвені ў магазіны пачалі паступаць тавары для школьнікаў, такім чынам ствараліся неабходныя запасы, каб у перыяд актыўнай рэалізацыі на прылаўках быў адпаведны асартымент.

— Мы імкнемся да таго, каб пакупнік мог атаварыцца менавіта ў родным горадзе, не выязджаючы за яго межы, — гаворыць Міхаіл Мікалаевіч. — Зразумела, што ў сталіцы выбар значна большы, не спадабалася ў ЦУМе, можна праехаць у ГУМ або ў іншыя папулярныя магазіны. Да паслуг жа асіпаўчан гандлёвыя кропкі нашага тава- рыства прапаноўваюць адзенне і абутак для хлопчыкаў і дзяўчынак розных беларускіх вытворцаў па цане ад эканом- да прэміум-класа. Прадугледжаны нават гандлёвыя зніжкі. Напрыклад, абутак фабрыкі “ШагоВита” можна набыць на 5% танней, чым у магазінах іншых гандлёвых арганізацый. Трыкатажная фабрыка “Палессе” прадаставіла зніжкі на сваю прадукцыю ў памеры ад 5 да 52%. Калі ж якіх-небудзь тавараў на прылаўку няма, пакупнікі могуць пакінуць заяўку на неабходны тавар і праз некаторы час прыйсці за ім. Гандлюем школьным таварам не толькі ў магазінах, але і на рынку.

Каб ацаніць асартымент тавараў, даведацца пра думкі пакупнікоў аб якасці тавараў для вучняў, карэспандэнт “АК” пабывала ў магазіне № 24, дзе прадстаўлены тавары для вучняў. На кранштэйнах акуратна размясціліся касцюмы, сарочкі, блузкі, спадніцы, на стэлажах — абутак, а таксама рукзакі і канцтавары. У пасляабедзенны час пакупнікоў было не асабліва многа.

— Актыўны гандаль пачынаецца пасля пяці гадзін вечара, калі бацькі вяртаюцца з работы, і па выхадных днях, — гаворыць загадчыца магазіна Таццяна Дзмітрачэнка. — З набліжэннем школьнага сезона тавараабарот вырас прыблізна ў 2 разы. Кошт на адзенне новага завозу, асабліва на хлапчуковыя касцюмы, дасягае трохсот тысяч, хаця камплекты мінулагодніх мадэляў можна было купіць і танней. Так, дзявочы сарафан каштаваў усяго 17.500 рублёў.

Падыходжу да пакупнікоў, цікаўлюся, ці задавальняе іх асартымент і цана тавараў, якія яны збіраюцца набыць?

— Безумоўна. Сёння прыйшлі, каб купіць трыкатажныя вырабы, — гаворыць мама двух дзяцей Алена Аляксандраўна. — Астатняе ўсё ўжо набылі. Сына-друга-класніка цалкам апранулі ў гэтым магазіне, ды і другое дзіця, якое наведвае садок, таксама прыбралі тут. У прыватных магазінах ды на рынку амаль усё кітайскае, як вядома, такі тавар якасцю не адрозніваецца. Абутак жа, наадварот, там таннейшы. Адхадзіў адзін сезон — і не шкада выкінуць. Пастаралі-ся закупіцца раней, каб потым не бегаць і не стаяць у чэргах. Ды і цэны павышаюцца пастаянна.

Каб падтрымаць сем’і маламаёмных грамадзян, была прынята пастанова Савета Міністраў, згодна з якой яны могуць атрымаць льготны крэдыт на пакупку школьных рэчаў пад 10% тэрмінам на 3 гады. Дзейнічае ён з 7 жніўня па 1 кастрычніка.

— З мэтай яго атрымання патрэбна прыйсці ў мясцовае аддзяленне ААБ “Беларусбанк”, прынесці даведку аб заробку на сябе і на паручыцеля, а таксама рахунак-фактуру, у якім будуць пералічаны найменні тавараў айчыннай вытворчасці школьнага асартыменту, — гаворыць начальнік крэдытнага аддзела ўстановы Наталья Асадчая. — Толькі пасля гэтага на магазін па безнаяўнаму разліку будуць пералічаны грошы. Пасля атрымання тавару крэдытаатрымальнік павінен прынесці ў банк накладную, каб пацвердзіць мэтавае выкарыстанне грошай. Менавіта гэтая працэдура і выклікае незадавальненне ў кліентаў, таму да гэтай пары ніхто не выказаў жаданне скарыстацца крэдытам.

Ніна ВІКТОРЧЫК